У двухпавярховым будынку былога аддзела крыміналістыкі плануюць размясціць “гастранамічны аб’ект”, як паведаміла гарадская газета “Віцьбічы”. Гэты будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі, бо ўваходзіць у забудову былой вуліцы Узгорскай ( гэта гістарычная назва вуліцы Суворава). Дамы тут былі ўзведзены ў канцы 18-пачатку 19 стагоддзя, калі складаўся гістарычны цэнтр Віцебска.
Інвестар узяўся рэстаўраваць пакуль што толькі адзін будынак – самы стары, размешчаны на рагу вуліц Суворава і Савецкай. І ен, і гарадскія ўлады абяцаюць, што гістарычны вайб будзе аднаўляцца вельмі старанна. Навукоўцы даследуюць склад фарбы, якая захавалася на сценах з даўніх часоў, каб аднавіць яе зараз. Дах будынка адмыслова пакрыты драўлянай дранкай – як гэта рабілі ў 19-м стагоддзі, падкрэслівае гарадская газета .
Што будзе ў астатніх будынках, якія некаль займаў РАУС, пакуль не паведмляецца. У наступным годзе інвестар плануе заняцца працэсам стварэння праектнай дакументтацыі.
Як выглядаў райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёна адразу пасля таго, як з яго выехалі міліцыянты, можна ўбачыць тут .
Ігар Леановіч
Аўторак, 07 Кастрычнік 2025
У былым віцебскім райаддзеле міліцыі адкрыюць пякарню
Знайшоўся інвестар, які за 3,3 мільёна рублёў выкупіў комплекс гістарычных будынкаў на вуліцы Суворава, дзе раней мясціўся РАУС Кастрычніцкага раёна. Для міліцыянтаў збудавалі новы гмах, а памяшканні агульнай плошчай 2298 м.кв., у тым ліку адміністрацыйны корпус плошчай 1359,7 м.кв., спачатку прапанавалі браць у арэнду, а потым выставілі на продаж. Год таму будынкі знайшлі новага гаспадара, і ў адным з іх ужо вядзецца рэканструкцыя.
Апублікавана ў
Рознае