Сапраўды, за першы квартал бягучага года вобласць спрацавала са станоўчай дынамікай па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Выкананы ўсе мэтавыя паказчыкі, у тым ліку валавы рэгіянальны прадукт (104,3 працэнта да студзеня - сакавіка 2023 г., заданне - 102,3 працэнта), інвестыцыі ў асноўны капітал (116,9 працэнта, заданне - 101,1 працэнта), паступленні даходаў бюджэту вобласці (123,7%, заданне - 108%).
Заработная плата (118,7 працэнта да студзеня - лютага, заданне - 111,3 працэнта).
Выканана квартальнае заданне па будаўніцтве жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай.
Суб'екты гаспадарання Віцебскай вобласці з пачатку года экспартавалі тавараў і паслуг на агульную суму $1,3 млрд, каля 70% (0,91 млрд.) займае Расійская Федэрацыя. Па экспарту ў Расію прадпрыемствы вобласці спрацавалі ў плюс 17%.
Раман Герасімовіч