7 кастрычніка 2022 года Нарвежскі Нобелеўскі камітэт паведаміў, што старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Разам з Алесем Бяляцкім прэмію атрымалі ўкраінскі "Цэнтр Грамадзянскіх Свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял". У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз.
Прэмію міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, прысуджаюць "асобе, якая дасягнула найбольшых поспехаў альбо зрабіла больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзейных войскаў, а таксама за правядзенне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі".
Алесь — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. За шматгадовую праваабарончую дзейнасць Алесь знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 года — ужо 17 месяцаў. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
Таму сёння, 10 снежня, у Осла Нобелеўскую прэмію міру замест старшыні "Вясны" артымала ягоная жонка Наталля Пінчук. У гэты дзень упершыню ў гісторыі прэміі Нобелеўская прамова прагучала на беларускай мове.
Як павіншаваць Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру?
Спосабы віншавання і падтрымкі Алеся вельмі абмежаваны беларускімі ўладамі. Але мы заклікаем вас працягваць выказваць сваю салідарнасць як з Алесем Бяляцкім, так і з астатнімі палітычнымі зняволеннымі, якія пераследуюцца за сваю мірную дзейнасць, наступнымі спосабамі:
лістом, паштоўкай ці тэлеграмай (з дамашняга тэлефона можна па нумару 166);
грашовым пераводам праз пошту ці інтэрнэт-банкінг з беларускай карткі;
пасылкай з рознымі прыемнымі дробязямі;
медыцынскай бандэролькай з вітамінамі.
Акрамя гэтага, можна:
падпісаць петыцыю Libereco за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў;
напісаць адкрыты ліст і адправіць яго на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо ў тэлеграм @spring96info;
зрабіць пост пра Алеся з хэштэгам #FreeAles #FreeViasna;
зладзіць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім, калі вы знаходзіцеся ў бяспечнай краіне;
падтрымаць данатамі «Вясну» на Patreon.
Падтрымайце палітзняволеных вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу