Прэмія за правы чалавека, заснаваная горадам Веймарам, у 2022 годзе прысуджана і беларусцы Вользе Карач і расіянцы Ірыне Шчарбаковай. Узнагарода, грашовы памер якой складае 5000 еўра, будзе ўручана падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла гарадская адміністрацыя Веймара. У адміністрацыі запэўнілі, што Веймар будзе і надалей змагацца за дабрабыт і недатыкальнасць абедзвюх лаўрэатак.
43-гадовая Вольга Карач пасля цэлага шэрагу затрыманняў на радзіме зараз жыве ў выгнанні ў Літве. Яна актыўна змагалася за захаванне асноўных правоў чалавека, раўнапраўе і абарону актывістаў у Беларусі.
Карач атрымае Прэмію горада Веймара 10 снежня асабіста, а Ірына Шчарбакова ў гэты час будзе знаходзіцца ў Осла на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру "Мемарыялу".
73-гадовая гісторык і германістка Ірына Шчарбакова з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў расійскай праваабарончай арганізацыі "Мемарыял", якая сёлета была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру. Шчарбакова пакінула Расію пасля забароны "Мемарыяла" ўладамі РФ і ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.