Сілавікі шукалі сустрэчы са ксяндзом Вячаславам Барком, і прыходзілі да ягонага бацькі
Супрацоўнікі міліцыі 25 лістапада прыйшлі да бацькі каталіцкага святара Вячаслава Барка, які жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апытвалі ў сувязі з удзелам святара ў відэа для канала «Хартыя-97» «Беларускі святар распавёў, калі падзе рэжым Лукашэнкі», апублікаваным два месяцы таму. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?
Газета «Витебские вести» урачыста адрапартавала, што напярэдадні ўгодкаў знакамітага беларускага пісьменніка У.С.Караткевіча (нар.26 лістапада 1930г.) ягонае імя надалі школе №3. Пэўна, настаўнікі, асабліва старэйшага пакалення, дужа здзівіліся: навошта сучасныя ўлады вырашылі зрабіць гэта другі раз? Імя пісьменніка гэтай школе надалі яшчэ ў 1985-м годзе, калі мясцовыя энтузіясты і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі, што варта варта захоўваць памяць пра пісьменніка-земляка на ягонай малой радзіме. Але цяпер Віцебскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць гэтую ініцыятыву сабе – праз 37 гадоў.
У Паставах прайшлі вобшукі і масавыя затрыманні сярод жыхароў горада
Вобшукі адбыліся прынамсі ў 11 чалавек. Траіх затрымалі, а аднаго з іх сілавікі звезлі ў Мінск. Нагодай для масавага пераследу жыхароў Паставаў мясцовыя называюць пратэсты 2020 года і крытыка кіраўніка раёна. Вядомыя імёны траіх затрыманых — гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка і Сяргей Ляўко, якога губазікаўцы забралі ў Мінск.