Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” даведаўся з ліста жонкі пра “статус экстрэміста”, у якім ён апынуўся з падачы чыноўнікаў беларускага Міністэрства ўнутраных спраў. Ён адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў папраўчай калоніі №3, якая размешчана ў п. Віцьба Віцебскага раёна.

Апублікавана ў Палітвязьні

Са згоды ўладаў Латвіі ў сёлета ў лістападзе была разбурана частка «Кургана дружбы» – савецкага мемарыяльнага комплексу, узведзенага ў 1959 года на стыку межаў Беларусі, Расеі і Латвіі. Прыняўшы цвёрдую пазіцыю наконт знішчэння помнікаў савецкага перыяду, латвійскі ўрад пастанавіў разбурыць тую частку кургана, якая знаходзілася на тэрыторыі Латвіі. Але ў Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай», «фальсіфікацыяй гісторыі» і горача асуджана праўладнымі прапагандыстамі. Неўзабаве з’явіліся і прапановы «аднавіць гістарычную справядлівасць: з ідэяй стварыць новы курган выступіла кіраўніца наваполацкага пашуковага атраду Святлана Камагорцава.

Апублікавана ў Акцыі

У лістападзе старшыня Уладзімір Каташук і 3 сябры абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама наведалі 2 папраўчыя ўстановы, якія размешчаны ў Віцебску. Іх суправаджалі выконваючы абавязкі намесніка начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Галыня і старшы пракурор пракуратуры Віцебскай вобласці Стурын. Гэта першае і пакуль адзінае падобнага роду мерапрыемства з удзелам сяброў ГНК у 2022 году.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Пра гэта стала вядома Марыне Адамовіч, жонцы зняволенага палітыка. «У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў. Я не хвалююся – я крычу», напісала спадарыня Марына ў Фэйсбуку. Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Палітвязень знаходзіцца ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і забарону сустрэч з адвакатам адміністрацыя ПК называе «клопатам пра здароўе» апошняга.

Апублікавана ў Палітвязьні