Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна г. Мінска паведаміла аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку, што яго могуць умоўна-датэрмінова вызваліць ад "хатняй хіміі" ўжо ў траўні гэтага году. Пра гэта піша palitviazni.info. Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай. Ігар Комлік пачаў адбываць “дамашнюю хімію” з 19 снежня 2018 году, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 году.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў у траўні ў Магілёве. Ён настойвае на тым, каб пракуратура правяла дадтковую праверку законнасці па факце затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці. Нагадаем, у ноч з 16 на 17 траўня у горадзе Магілёве і іншых гарадах Беларусі было затрымана больш за 100 ромаў, уключаючы жанчын і дзяцей, у межах расследавання меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ, лейтэнанта Я. Патаповіча. Пазней следства заявіла, што ў дадзеным выпадку меў месца суіцыд.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, якія заснавалі Дом правоў чалавека "Крым", Дынара Касымбекfва (Цэнтр правоў чалавека ZMINA), Уладзімір Чэкрыгін (Крымская праваабарончая група), Вольга Андросава (Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека, г. Севастопаль — Кіеў) і Алег Ахрэдзька (Цэнтр грамадзянскай адукацыі "Альменда" (Ялта — Кіеў) прайшлі стажыроўку ў адным з найстарэйшых Дамоў -—Беларускім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ). Аб іх уражаннях па выніках стажыроўкі — у бліц-інтэрв'ю на сайце org.zmina.info.

Валанцёрская служба "Вясны" разам з камандай валанцёраў MAYDAY з Магілёва  запрашае паўдзельнічаць у сацыяльна-праваабарончай гульне з поўным уцягваннем “Выжыць у Беларусі”. Гульня распрацавана камандай MAYDAY і ўжо паспяхова прайшла ў Магілёве. 

Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч Судовае пасяджэнне над палітыкам Мікалаем Статкевічам прайшло сёння ў Ленінскім судзе г. Мінска. Справа па частцы 3 артыкула 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) разглядала суддзя Вольга Паўлоўская. У якасці сведкі выступіў службовы інспектар Ленінскага РАУС Іван Скараходаў. Ён распавёў, што ўбачыў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук інфармацыю ад Статкевіча, дзе ўтрымліваўся заклік да ўдзелу ў акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 года на плошчы Каліноўскага.

Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску Пачынаючы ад панядзелка 3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска штодзень разглядае адміністрацыйныя справы, заведзеныя на лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сённяшні дзень - не выключэнне.

Ехаць было літаральна хвілінаў сем. Мы прыпыніліся каля звычайнага офіснага будынку, падобнага на кантору праектнага інстытуту, зайшлі ў доўгі калідор, затым у кабінет. Нас ужо чакала моцна нафарбаваная, вострадзюбая, з мігдалёвымі блакітнымі вачыма дзяўчына ў сіняй службовай форме, якая нагадала асу. Прадставілася: кіраўнік групы па разьсьледваньні справы Тацьцяна Касынкіна. Таксама ў кабінеце сядзеў у белай кашулі з запінкамі і пад гальштукам, у акулярах і ў адпрасаваных нагавіцах, з капою кучараў на галаве адвакат Дзьмітры Лаеўскі. Разам зь ім мы пісалі скаргі ў падаткавую, ён з сур’ёзным тварам папярэджваў мяне пра верагодны арышт, які ўрэшце і адбыўся. Дзьмітры нагадваў доктара, які прыехаў да пацыента на хуткі выклік. Мабыць, пакуль ішлі вобшукі, яго папярэдзілі пра мой арышт, і ён загадзя прыляцеў сюды.

Аляксандр Дуброўскіх разам з Наталляй Спірыдонавай на акцыі 29 снежня ў Віцебску У суботу першага лютага віцебскі блогер Аляксандар Дуброўскіх быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе адбываў 15 сутак. На волі ён распавёў "Віцебская Вясне", што “суткамі” яго пакаралі па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).

Чатыры гады таму, 29 студзеня 2016 года, ад вострай сардэчнай недастатковасці ў жодзінскай турме №8 памёр жыхар Мінска Алег Багданаў. Увесь гэты час ягоная маці Марыя Георгіеўна намагаецца, каб вінаватыя ў смерці сына панеслі пакаранне. Справу Алега Багданава неаднаразова ўзбуджалі і спынялі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. У апошнім, дасланым ягонай маці адказе ад 20 сакавіка 2019 года, абласное ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці паведаміла аб тым, што расследванне прыпыняецца у сувязі з адсутнасцю складу злачынства. 

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода. Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска.