Міхаіл Жамчужны ў судзе. У апошнім па часе лісце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаванне, што грамадства губляе цікавасць да яго, паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны". Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты. Жамчужны звязвае гэта з электаральнай кампаніяй, якая праходзіла ў Беларусі.

Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

Рыгор Кастусёў. Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Раней Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядаў гісторыю Ягора М., якога 15 снежня 2019 года затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка ў Палацы воднага спорту і больш за 13 гадзінаў пратрымалі ў камеры РУУС Першамайскага раёна без ежы і цёплых рэчаў. Ягор М. з дапамогай юрыстаў «Вясны» ужо накіраваў скаргі на незаконнае затрыманне, правядзенне асабістага дагляду без панятых і ўмовы ўтрымання ў камеры РУУС у пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска і заяву аб ўзбуджэнне крымінальнай справы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся - пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.

У Беларусі працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі і ўдзельніцамі акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія праходзілі 7,8, 20, 21 снежня. Звычайна суды сканчваюцца буйнымі штрафамі. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15 тысяч долараў. 10 студзеня стала вядома, што адміністрацыйныя арышты прызначылі блогерам Зміцеру Казлову і Сяргею Ціханоўскаму, якія адбываюць ужо пакаранне за антыінтэграцыйныя акцыі. 15-суткавым арыштам пакаралі таксама палітыка Паўла Севярынца, які выйшаў на волю з ЦІПа раніцай за некалькі гадзінаў да суда. У судзе Першамайскага раёна Мінска на 10 студзеня прызначаныя восемь судоў: над журналісткай “Новага Часу” Дзіянай Серадзюк, актывісткамі Нінай Багінскай, Маяй Навумавай, Святлана Каваленкай, Галінай Лагацкай, над намеснікам старшыні КХП-БНФ і экс-дупататам Вярхоўнага Савету 12-га склікання Юрасем Беленькім, старшынёй Руху "За свабоду" Юрасем Губарэвічам, актывістам Андрэем Рогавым. Усіх судзілі па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.

Як стала вядома Праваабарончаму сайту "Вясна", блогераў Сяргея Ціханоўскага з Гомеля і Дзмітрыя Казлова з Оршы, а таксама палітыка Паўла Севярынца пасля 15-суткавых арыштаў ізноў адпраўляюць за краты.  10 студзеня ў блогера youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага заканчваецца арышт, да якога яго прысудзілі 27 снежня ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля. Але сёння ж яго ізноў прывезлі ў той жа суд на новы адміністрацыйны працэс. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, судзілі блогера за ўдзел і асвятленне мінскай акцыі 20 снежня. Суд вынес рашэнне аб накіраванні Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ для адбыцця новых 15 сутак арышту. Такім чынам на волю ён выйдзе ажно 26 студзеня.

Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm Як паведамляе Еўрарадыё, 9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, распачынае новы сбор сродкаў. На гэты раз дапамога патрэбная ўдзельнікам акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы “судовага канвеера” сталі штрафы на $15 тысяч!