Ілюстрацыйнае фота *Цугундзер – вайсковая турма (у першапачактовым значэнні).

У Віцебску 30 студзеня прайшлі апошнія суды над удзельнікамі пікету на плошчы Перамогі 29 снежня. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў Аляксея Прохарава штрафам у памеры 50 базавых велічынь, Тацяну Севярынец аштрафавалі на 20 базавых. Абодва прызнаныя парушальнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе "Віцебская Вясна". Справу Аляксея Прохарава разглядала суддзя Алена Цыганкова. Прохараў, абвінавачаны паводле ч.3. арт.23.34 КаАП, не адмаўляў, што 29 снежня быў на плошчы і трымаў плакат са словам «Незалежнасць». Але патлумачыў, што ў сваіх дзеяннях кіраваўся арт. 57 Канстытуцыі, якая на кожнага грамадзяніна накладае абавязак бараніць незалежнасць краіны. Паводле Прохарава, каб паказаць, што пагроза незалежнасці тычыцца абсалютна ўсіх грамадзян, ён прынёс на плошчу дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг і трымаў яго падчас акцыі.

Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.

Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" прайшла 29 студзеня ў мінскім Прэс-клубе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендэрныя перспектывы" і Прэс-клуб.

Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся з прапановай па ўдасканаленні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП). Прычынай гэтага паслужылі грамадскія абмеркаванні, у рамках якіх НЦЗПД і Палата прадстаўнікоў збіралі прапановы зацікаўленых грамадзян. Дык што ж прапануе Павел Сапелка і ПЦ "Вясна"?

Святлана Аглушэвіч, фота "Радыё Рацыя" Судовыя пастановы пра штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах атрымалі Святлана Аглушэвіч і Вячаслаў Парчынскі. Абодвух выклікалі ў суд Полацка і Полацкага раёна 24-га студзеня, але абодва адмовіліся ўдзельнічаць у працэсах.

Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.

Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны" 28 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у снежаньскім антыінтэграцыйным пікеце на плошчы Перамогі. У гэты ж дзень у судзе Кастрычніцкага раёну яна разам з полацкім актывістам Алесем Круткіным стала фігуранткай іншай адміністрацыйнай справы, піша "Віцебская Вясна".

Марына Касінерава. Фота з Facebook Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".

У судзе Слуцкага раёну распачаўся працэс паводле справы аб жорсткім забойстве двух пенсіянераў. З хаты першага яны вынеслі 50 рублёў, у другога забралі каля трохсот. Адзін з іх спрабаваў забіць таксама 85-гадовую пенсіянерку, але тая вырвалася і ўцякла. Згодна з абвінавачаннем, мужчыны ішлі на злачынства ў стане алкагольнага ап’янення. Ім пагражае смяротнае пакаранне, піша belsat.eu са спасылкай на «Tut.by».