Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", 27 снежня на пінчукоў, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП. Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года. Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Аўтар Youtube-канала «Страна для жизни». Фота: "Радыё Свабода" Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Раней было вядома, што два суды за акцыі 7 і 8 снежня яму былі прызначаныя раніцай 27 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска розніцай у 15 хвілін.  Праваабаронцам "Вясны" раніцай стала вядома, што актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў 8 гадзін раніцы 27 снежня. Яго з дому забралі на міліцэйскім мікрааўтобусе ў Першамайскі РУУС. Як распавёў Кулакоў, там на яго склалі пратаколы за акцыі пратэсту 20 і 21 снежня, але копіі пратаколаў ён не атрымаў. Пасля гэтага яго прывезлі ў суд, дзе амаль адразу пачаўся судовы працэс.

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Таксама вядома пра два затрыманні. Увечары 26 снежня быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок. Ён знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Таксама раніцай 27 снежня затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго сяброўка Мая Навумова.

Стас Шашок. Фота з Facebook Увечары 26 снежня, прыкладна ў 21.00 у Мінску быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок.

Павел Севярынец. Фота:bchd.info Палітык Павел Севярынец, які з'яўляецца арганізатарам снежаньскіх акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, 26 снежня зноў затрыманы. Каля пад'езда яго чакалі АМАПаўцы. Калі Севярыней выйшоў на вуліцу - яго затрымалі. Вядома, што павезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна. 

Ілля Шаблінскі на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй у Лідзе На аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая на выходных прайшла ў Лідзе, склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама шукаюць іншых удзельнікаў, у школьных чатах рассылаюць папярэджванні, піша "Радыё Свабода".

26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся з Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана больш за 15 судовых пасяджэнняў.  ПЦ "Вясна" будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

Мікіта Емельянаў. Фота: dissidentby Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.

28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.