Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни" Блогера са Слуцку, удзельніка youtube-праекту “Страна для жизни“ Уладзіміра Няронскага 25 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў) за тое, што арганізаваў сустрэчу з жыхарамі горада каля мясцовай рэчкі Случ.

Пакараць блогера штрафам за парушэнне ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) вырашыў суд Слуцкага раёна. Уладзімір Няронскі падчас суда казаў пра тое, што ён проста запрасіў случакоў разам выпіць каву і абмеркаваць адзін са сваіх відэаролікаў. Фактычна гэта выглядала як сустрэча прыяцеляў, якая нідзе не транслявалася. Аднак, як вынікае са стрыму канала "Страна для жизни" суддзя не прыслухаўся да яго аргументаў і прыняў рашэнне аштрафаваць Няронскага. 

Сам блогер лічыць, што гэты ціск сыходзіць ад дзейснага мэра Слуцку Андрэя Янчэўскага. Справа ў тым, што у адным з сваіх матэрыялаў на YouTube Няронскі абвінаваціў мэра ў тым, што той не звяртае ўвагі на шмат праблем у рэгіёне.

Слуцкага блогера будуць судзіць за несанкцыянаваны мітынг

Супрацоўнікі міліцыі горада Слуцк распачалі адміністрацыйную справу супраць блогера, удзельніка праекту «Страна для жизни» Уладзіміра Няронскага.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Блогера са Слуцку аштрафавалі на 540 рублёў за арганізацыю сустрэчы з падпісантамі