- Катэгорыя: Вясна
Сёмага лютага суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў пакінуў у сіле паўторны 15 сутак адміністратыўнага арышту youtube-блогеру Сяргею Ціханоўскаму за ўдзел і асвятленне акцыі ў падтрымку незалежнасці 20 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International рашуча асуджае масавыя рэпрэсіі супраць свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Беларусі. Заява распаўсюджаная ў адказ на паведамленні беларускіх праваабаронцаў, паводле падлікаў якіх больш за 150 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя у сувязі з іх удзелам у акцыях пратэсту ў лістападзе і снежні 2019 года. Першапачатковая хваля рэпрэсій адбылася падчас выбарчай кампаніі ў лістападзе 2019 г. У снежні прайшлі новыя акцыі пасля таго, як прэзідэнт Лукашэнка абвясціў аб планах паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
- Катэгорыя: Вясна
У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.
- Катэгорыя: Вясна
Раней, 27 студзеня, актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна затрымалі і даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак “Калгаснай дыктатуры – баста!”. На актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), каб на наступны дзень іх судзіць. Тады Алесь Круткін быў адпраўлены ў ІЧУ, а Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску. Але тут жа актывістку павезлі ў іншы, Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў).
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска. Разгляд справы адбываўся без удзелу палітыка.
- Катэгорыя: Вясна
Як піша mspring.online, у верасні 2019 г. экс-кандыдат у дэпутаты парламента па Горацкай выбарчай акрузе №82 Андрэй Юркоў паставіў у «Аднакласніках» знак «сумую» на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. Дзякуючы алгарытмам сацсеткі, малюнак патрапіў ў асабістую стужку Юркова.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Круткін працягвае адбываць пакаранне ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
Сярод сем’яў асуджаных грамадзян пакуль пануе блытаніна. Напрыклад, у адну з калоній Магілёўскай вобласці сваякам зняволеных атрымалася перадаць перадачу вагой у 46 кілаграм. Іншыя бацькі абурыліся такім выбарчым падыходам з боку калоніі, бо максімальна дазволеная вага заўсёды складала не больш за 30 кг. Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў разабрацца ў сітуацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст-фрылансер Аляксандр Зянкоў падаў скаргу ў пракуратуру Савецкага раёну Мінску на сваё незаконнае затрыманне 10 снежня 2019 года падчас акцыі "Маршыруй, дзетка!". Ён патрабуе ад супрацоўнікаў міліцыі афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Журналіста-фрылансера затрымалі пасля акцыі супраць гвалту ў сям'і ад "Маршыруй, дзетка!" на сталічнай плошчы Якуба Коласа 10 снежня 2019 года. Да Аляксандра падышлі два супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным і прапанавалі праехаць у Савецкае РУУС. Там у дачыненні да Аляксандра Зянкова склалі пратакол апытання і скапіявалі відэазапіс з камеры.
- Катэгорыя: Вясна
З моманту затрымання Ягора М. у сталічным Палацы воднага спорту прайшло паўтары месяца. З дапамогай юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" былі складзеныя і пададзеныя скаргі і хадайніцтвы ў розныя дзяржорганы, аднак абгрунтаваных адказаў па іх да гэтага часу так і не атрымана. Непрыемная сітуацыя адбылася з Ягорам М. ў Палацы воднага спорту ў Мінску вечарам 15 снежня 2019 года. Калі мужчына выйшаў з душавой ў распранальню, да яго падышоў Генадзь Казакоў і спытаў, ці не знаходзіў той у сваёй шафцы залаты ланцужок. Ягор адказаў адмоўна.