Падчас масавай самаізаляцыі грамадзян Валанцёрская служба “Вясны” аб’яўляе конкурс творчых работ “Арт Ізаляцыя”.

Ні для каго не сакрэт, што ўсё больш людзей прытрымліваюцца запавета Бродскага і вырашаюць не здзяйсняць памылку і не выходзіць у гэты час са свайго жылля. І каб палепшыць іх (і ваша) штодзённае баўленне часу, аб'яўляецца #АртІзаляцыя!

“Арт Ізаляцыя” – гэта магчымасць для ўсіх жадаючых адлюстраваць рэчаіснасць у мастацкіх вобразах. Але не ўсё так проста! Тэмай конкурсу абраны правы чалавека ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Малюнкі, вершы, фотаздымкі, калажы, вырабы, скульптуры, відэа – выкарыстоўваючы любы з гэтых відаў мастацтва, канкурсант можа распавесці аб хвалюючых або захапляючых праявах ці парушэннях правоў чалавека. Напрыклад, пра права на жыццё ці права на недатыкальнасць жылля (актуальна падчас каранціну).

Конкурс мастацкіх работ працягнецца з 26 сакавіка па 5 красавіка. Вынікі сваёй творчай працы можна альбо даслаць на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., альбо загрузіць ў свае сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АртІзаляцыя і адзнакай адной са старонай Валанцёрскай службы “Вясны”:

Затым адбудзецца віртуальная выстава конкурсных работ, а пасля заканчэння каранцінных захадаў прыстанкам для іх паспрабуе стаць адна з прастораў Мінска.

Таксама кожнага, хто прыме ўдзел у “Арт Ізаляцыі”, чакае прыемны падарунак, які валанцёры “Вясны” дашлюць канкурсантам па пошце.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Правы чалавека ў мастацкіх вобразах. Валанцёры "Вясны" аб'яўляюць конкурс "Арт Ізаляцыя"