Людміла Кучура Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

Стас Шашок. Фота: старонка Legalize Belarus Як паведамляе Legalize Belarus у фэйсбуку, да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката. Ён адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Прычына: месцаў няма, усе кабінеты занятыя. У якіх умовах і ў якім стане адбывае пакаранне актывіст — невядома. 

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Перад новым, 2020 годам "Настоящее Время" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў.  Алесь Бяляцкі — праваабаронца, грамадскі дзеяч, у 2007-2016 гадах — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, заснавальнік праваабарончага цэнтра "Вясна". У 2011 годзе яму прысудзілі да 4,5 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці за нібыта ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Па ўсім свеце разгарнулася кампанія салідарнасці. Бяляцкі выйшаў на волю па амністыі ў 2014 годзе.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.

Беларускія суды даказалі віну Сяргея Іванова ў забойстве з асаблівай жорсткасцю дзяўчыны ў Рэчыцы каля мясцовага дома піянераў у жніўні 2013 года і прысудзілі яго да смяротнага пакарання праз расстрэл. Але дачакацца рашэння міжнароднай інстанцыі яму не далі. Пра гэта піша palesse.press. На пачатку, пасля абвяшчэння прысуду Гомельскага абласнога суда, пасяджэнне якога праходзіла ў Рэчыцы, Сяргей Іваноў не жадаў далей абскарджваць прысуд і пагадзіўся на гэта толькі пасля сустрэчы з братам. Паводле меркавання абаронцы Сяргея Іванова, падчас разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе Беларусі у гэтай справе былі падставы для перакваліфікацыі злачынства з часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства з асаблівай жорсткасцю) на частку 1 (забойства), якая прадугледжвае максімальнае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Але Вярхоўны суд у ліпені 2015 года пакінуў прысуд Гомельскага абласнога суда (смяротнае пакаранне) без зменаў.

Падчас апошніх парламенцкіх выбараў было зафіксавана шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства. Былы назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 Алег Мацкевіч працягвае дабівацца аднаўлення справядлівасці па выяўленых ім парушэнняў па сваёй акрузе. Нядаўна ён атрымаў адказ на чарговую скаргу ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Што гэта за парушэнні і як на іх адрэагавала старшыня ЦВК? Падчас галасавання на ўчастку прысутнічалі асобы, якія не ўдзельнічалі ў выбарчым працэсе. Па закону яны не могуць там прысутнічаць. Напрыклад, медработніца разам з пяцьмю студэнткамі Барысаўскага медыцынскага каледжа – пад шыльдай “Уголок здоровья”, юрыст – пад шыльдай “Бесплатная юридическая помощь”, канцэртная трупа маладых спевакоў і спявачак, якая дала прадстаўленне на падмостках, размешчаных адразу за кабінамі для галасавання. У скарзе назіральнік Алег Мацкевіч адзначыў, што гэта недапушчальная практыка правядзення выбараў, якая пераўтварае гэты працэс у “базар”, ускладняе працу ўчастковай камісіі ў памяшканні для галасавання і працэс назірання за выбарамі. На гэта Ярмошына адказала, што “выбарчае заканадаўства не рэгулюе пытанні знаходжання пабочных асоб на ўчастку для галасавання, у той жа час згодна з Выбарчым кодэксам (ч. 2 арт. 51) забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання аднесена да кампетэнцыі ўчастковай камісіі. Лічым, што музыкальны калектыў быў запрошаны на ўчастак для стварэння святочнай атмасферы ў выбаршчыкаў. Знаходжанне іншых людзей (медыкаў і г.д.) арганізавана ў мэтах бяспекі грамадзян”.

У Мінску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. У перыяд з 8 па 10 студзеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі запланавана каля 50 судоў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).  Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.

Асамблея НДА 9 студзеня 2020 года абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Сярод намінацый і намінантаў прадстаўлены таксама “вясноўцы” і ініцыятывы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як сустракаў Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.