Акцыя ў падтрымку незалежнасці 20 снежня 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцыі 7, 8,  20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і не выйшаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Паводле інфармацыі, якую атрымалі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», за блогерам лічыцца яшчэ адна пастанова аб арышце.

Дзевятага студзеня ў мінскім клубе "Бруге" Асамблея НДА абвесціла лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”. “Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2019” вызначылі ў 10 намінацыях: «Грамадскі лідар/лідэрка году», «Кампанія году», «Новая ініцыятыва», «Мэдыяактыўнасць 2019 году», «Талака году», «Рэгіянальная падзея», «Партнёрства году», «Крэатыў году», «„Гарбуз“ году», «Журналіст/журналістка году». 

Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. На гэты дзень запланавана больш за 30 судоў па па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).  Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.

У Беларусі працягваюцца судовыя працэсы над тымі, хто ўдзельнічаў у снежаньскіх антыінтэграцыйныя акцыях. Па стану на 13:20 9 студзеня суды прысудзілі штрафаў больш чым на 30 тысячы беларускіх рублёў (больш за 14500 даляраў). Суды праходзяць і над тымі, хто цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, якіх асудзілі ў снежні на адміністрацыйныя арышты. Так, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзеў две адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывіста «Маладога фронту» Максіма Урбановіча ў яго адсутнасць, які з 28 снежня адбывае 15-сутачнае пакаранне за парушэнне арт. 23.34 КааАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У суме суддзі Валерый Есьман і Таццяна Акавітая асудзілі маладафронтаўца на 100 базавых велічынь (2700 рублёў). Таксама па ч. 3 арт. 23.34 КаАП асудзілі 9 студзеня на 50 базавых (1350 рублёў) сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які з 26 снежня знаходзіцца «на сутках» . Ці законна разглядаць справы ў адсутнасці тых, хто зараз адбывае адміністрацыйныя арышты ў ЦІП? Адказвае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка:

Дом забітай настаўніцы ў Чэрыкаве. Фота TUT.BY У Чэрыкаве працягваецца суд па забойстве настаўніцы і падпале яе дома. На лаве падсудных - два браты, якія жылі па суседстве з забітай, пішуць naviny.by.

Новы 2020 год сустрэлі за кратамі палітычны вязень Павал Севярынец ды іншыя актывісты, якія ўдзельнічалі ў акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй. За мінулыя дзесяць гадоў сотні беларусаў правялі за кратамі дні, гады і месяцы. У сьпісе, складзеным беларускімі праваабаронцамі на сайце «Свабоду палітвязьням», названыя каля 200 беларускіх палітычных вязьняў за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. "Радыё Свабода" нагадвае пра найбольш гучныя справы палітычных вязьняў з 2010 па 2020 год. У гэтым сьпісе людзі, якіх прызнала палітвязьнямі «Міжнародная амністыя», а таксама тыя, каго палічылі такімі беларускія праваабаронцы ды чые справы прызнала палітычна матываванымі беларуская праваабарончая супольнасьць. У сьпісе ня ўлічаны палітычна матываваныя адміністрацыйныя арышты, празь якія прайшлі тысячы людзей у Беларусі за апошнія 10 гадоў.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by Як паведамляецца на сайце БАЖ, у суд Фрунзенскага раёна Мінска 9 студзеня не пусцілі журналіста Дзмітрыя Буянава. Па ўказанні памочніцы старшыні суда Ганны Жураўскай яго не прапусцілі, так як аператар меў пры сабе відэакамеру.

У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня суддзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэння, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, па меркаванню суда грамадскі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Штраф – 30 базавых велічыняў (810 рублёў). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна". Барыс Хамайда

Сябры Украінскага ПЭН-цэнтру заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пераслед грамадзкіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія з'яўляюцца тварам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце, піша "Радыё Свабода" Сяргей Жадан — адзін з падпісантаў звароту. Архіўнае фота