Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online распавядае пра падзеі пятага траўня, калі магілёўская міліцыя спрабавал сарваць сустрэчу падпісчыкаў каналу "Краіна для жыцця", але ў яе нічога не атрымалася. 

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook Жыхара Вілейкі Андрэя Кудзіка хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён пачаў кожную нядзелю выходзіць на Цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага Youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага пераследуе міліцыя. На аўтадоме Ціханоўскі разам з падпісантамі ездзіць па розных гарадах Беларусі і здымае сюжэты аб праблемах людзей. Чацвёртага траўня, падчас такой паездкі, ДАІ і міліцыянты на розных падставах некалькі разоў спынялі аўтадом і шукалі блогера.

Спаў я на сярэдняй з трох шконак, на “пальме”. Пада мной разьмяшчаўся генерал Паўлавіч. Валодзя займаў ніжнія нары, бліжэй да вакна. Вася, дырэктар мясакамбінату – ніжнюю, бліжэй да “тармазоў”. Іншыя “пасажыры”, якіх то дадавалі ў нашую хату, то прыбіралі кудысь, папераменна займалі іншыя вольныя шконкі. Ніколі ў камеры пры мне не было болей за шасьцёра зьняволеных. Валодзя распавядаў, што калі ў хату закінулі Зьміцера Дашкевіча, ужо быў поўны камплект зэкаў. Зьміцеру некалькі дзён давялося спаць долі, каля стала. Я ж пераехаў на месца Дзьмітрыя Вуса. Суд над ім адбыўся ў траўні. Дзьмітрыю, як кандыдату ў прэзідэнты, тэрміну не пашкадавалі і далі пяць з паловай гадоў. Лукашэнка па-свойму расставіў сваіх апанентаў на выбарах па рэйтынгу зьняволеньня: Мікола Статкевіч быў асуджаны на шэсьць гадоў, Андрэй Саньнікаў – на пяць, Дзьмітры Вус апынуўся ў сяродцы.

"Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасля вывучэння ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы не можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра парад Перамогі падчас гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У Беларусі масавыя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адмяняцца не будуць і пройдуць ужо ў найбліжэйшую суботу. Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад. Аб дзясятках такіх выпадках паведамляецца, напрыклад, у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".

Удзельнікі акцыі ў Пінску. Фота з блога Мікалая Верасня: https://nikolajverasen.blogspot.com У Пінску восьмага траўня адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця, паведамляе "Радыё Рацыя".

Паводле інфармацыі Дэпартамента выкананняў пакаранняў МУС, завершана рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

Ігар Кабушкоў. Фота: facebook.com/VKLVitayt Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падаў заяву ў міліцыю на заснавальніка папулярнага Telegram-канала «Отчислено» (66 тыс. падпісантаў).

Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак Разгляд крамінальнай справы ў дачыненні актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 траўня. Працэс будзе весці суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая.

Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза. У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”,  і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?