Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Апазіцыянер Андрэй Юркоў выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Аднакласніках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе "Радыё Свабода".

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Народнай грамады” Мікалая Саляніка. На яго было складзена два пратаколы: па ч.3. арт. 23.34 КаАП - за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі за незалежнасць “Жывы ланцуг”, якая прайшла ў Гародні 15 снежня, і па ч.2 арт. 23.34 – за заклік да ўдзелу ў ім (у якасці арганізатара).

Прадстаўнікі Еўрасаюза, Савета Еўропы і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы зноў заклікалі беларускія ўлады ўвесці мараторый на расстрэлы ў Беларусі. Заявы былі распаўсюджаныя ў адказ на паведамленне аб прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні Аляксандра Асіповіча. Асіповіч, які быў асуджаны да смяротнага пакарання па абвінавачванні ў двайным забойстве, быў расстраляны 17 снежня.

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

Беларускі дом правоў чалавека апублікаваў статыстыку беларускіх зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН, атрыманую ад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Як піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў", позву ў суд падала сакратарка Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі № 78 Юлія Фурман.  Яна сцвярджае, што газета схлусіла пра тое, што адбывалася ў адзін з дзён датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 22 Бабруйска. Судовае пасяджэнне адбудзецца 27 снежня ў 9.30 раніцы ў судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска.     

Ілюстратыўнае фота elimai.kz Рэспубліка Казахстан распачынае працэдуру далучэння да Другога факультатыўнага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання.

Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by Група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.

Камера ў РУУС. Ілюстрацыйнае фота з сайта mvd.gov.by У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Ягор М., які з-за падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка з шафкі ў распранальні быў падвергнуты зневажальным працэдурам і бесчалавечнаму абыходжанню ў аддзяленні міліцыі.

Мітынг на Кастрычніцкай плошчы 7 снежня 2019 года. Сёння, 20 снежня, у Мінску мусіць адбыцца новая акцыя за незалежнасць Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Пачатак яе запланаваны на 18.00 на Кастрычніцкай плошчы. Па задумцы аргнізатараў, спачатку адбудзецца мітынг, затым шэсце па цэнтры горада, а скончыцца акцыя "жывым ланцугом" уздоўж праспекту Незалежнасці.