- Катэгорыя: Вясна
Журналісты ўсіх навінавых медыя павінны мець роўны і поўны доступ да грамадска значнай інфармацыі, а дзяржаве неабходна забяспечыць для СМІ розных формаў уласнасці роўныя ўмовы для доступу да бюджэтнага фінансавання на конкурснай аснове, размеркаванні частотнага рэсурсу і атрымання ліцэнзій.
- Катэгорыя: Вясна
У Рэчыцы ўпершыню вынеслі адміністрацыйныя арышты на судах, якія праходзілі праз відэаканферэнцыю, піша palesse.press. Новы спосаб разгляду справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях выпрацавалі сумесна Упраўленне унутраных справаў Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны суд. Першыя разгляды прайшлі ў Рэчыцы.
- Катэгорыя: Вясна
ААН і АБСЕ апублікавалі сумесную дэкларацыю з рэкамендацыямі дзяржавам па забеспячэнні свабоды выказвання меркавання і правядзенні выбараў у эпоху лічбавых тэхналогій у сувязі з перыядам пандэміі каранавіруса COVID-19. У дэкларацыі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ гаворыцца, што дзяржавам варта ствараць нарматыўна-прававую і інстытуцыйную аснову, якая спрыяе развіццю свабодных, незалежных і плюралістычных СМІ, якія могуць прадастаўляць выбаршчыкам доступ да найбольш поўнай, дакладнай і надзейнай інфармацыі аб партыях, кандыдатах і выбарчым працэсе ў цэлым.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка, якіх 20 і 23 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода 12 красавіка. Абсерваторыя нагадвае, што Кабанаў, Андрасюк і Бекалюк не ўпершыню пераследуюцца за ўдзел у акцыях пратэсту супраць завода ў Брэсце, і што іх раней затрымлівалі і асуджалі да адміністрацыйных штрафаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза. У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”, і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БАЖ, на журналіста-фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Яго аформіў усё той жа маёр міліцыі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан, які пільна сочыць за дзейнасцю журналіста ў інтэрнэце і маніторыць сюжэты з яго ўдзелам.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведмамляецца на сайце mspring.online, Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня. Тады Станіслава Паўлінковіча нават не папярэдзілі пра судовы працэс у дачыненні да яго.
- Катэгорыя: Вясна
Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць. Пра гэта паведамляецца на сайце palitviazni.info.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заклікала дзяржавы прыняць меры для абароны людзей з інваліднасцю падчас пандэміі COVID-19, паведамляецца на сайце ААН. У перыяд ізаляцыі многія з іх пазбавіліся сацыяльнай падтрымкі і магчымасці атрымліваць медыцынскую дапамогу.