Праз каранцін, у якім перабываюць чатыры мільярды чалавек у 90 краінах, расце небяспека гвалту ў дачыненні да жанчын, заяўляе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па выніках новага даследавання, піша belsat.eu. Паводле выканаўчага дырэктара ЮНФПА Наталлі Канэм, пандэмія пагаршае няроўнасць, а мільёны жанчын і дзяўчат зараз рызыкуюць страціць здольнасць планаваць свае семʼі і абараняць сваё цела і здароўе.

Ілюстрацыйнае фота: 24smi.org Шэраг няўрадавых арганізацый Беларусі накіравалі ўладам сумесныя прапановы па канцэпцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі”. Дакумент, над якім працавалі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», «Цэнтр прававой трансфармацыі», Human Constanta, «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і аб'яднанне «Экадом», накіраваны для разгляду ў Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Вярхоўны суд і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Рыгор Крывіцкі. Фота: Палеская Вясна. У Мазыры спынена адміністрацыйная справа аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць кіраўніка мясцовага аддзялення "Руху за Cвабоду" Рыгора Крывіцкага. Пасля двух месяцаў спробаў прыцягнуць актывіста да адказнасці міліцыя так і не даказала яго віну, паведамляе palesse.press.

Ілюстрацыя з сайта Amnesty International Урады краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі рэагуюць на пандэмію COVID-19 рэпрэсіўнымі і гвалтоўнымі мерамі, якія ніяк не адпавядаюць іх абавязацельствам у галіне правоў чалавека, заявіла ў сваім дакладзе Amnesty International. Арганізацыя апублікавала новы брыфінг, прысвечаны абавязацельствам у галіне правоў чалавека, прынятым краінамі рэгіёну.

Пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі звярнулася да беларусаў з заклікам заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне каранавіруса COVID-19. На яе думку, гэта дапаможа медработнікам і ўсім жыхарам краіны справіцца з крызісам"Нягледзячы на актыўныя намаганні ўрада і міжнародных партнёраў, у цяперашні час мы назіраем у Беларусі эвалюцыю ўспышкі інфекцыі COVID-19, якая характарызуецца ўстойлівай і распаўсюджанай лакальнай перадачай",гаворыцца ў заяве Казана-Вішнявецкі, размешчанай 28 красавіка на сайце ААН.

Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў на акцыі 12 красавіка. Фота Tut.by Ва ўмовах абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміі, на ўладах Беларусі ляжыць абавязак – неадкладна распачаць меры па папярэджанні распаўсюджвання віруса сярод катэгорый людзей, найбольш схільных да небяспецы заражэння: з нізкім прыбыткам, бяздомных, залежных ад алкаголю, а таксама зняволеных.

У новым выпуску свайго блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе рэалізацыю на практыцы гарантый незалежнага справядлівага суда і сумежных правоў, прадугледжаных міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

Алена Маслюкова. Фотаздымак, які прадстаўляе Беларусь на фотавыставе “Партрэты сілы” Як стала вядома ПЦ "Вясна", да эка-актывісткі і праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў - капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова - нібыта ёсць падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні. 

Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі 29 красавіка ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі шэраг важных прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня гэтага года. Праваабаронцы канстатантавалі наяўнасць патэнцыйнай небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян ва ўсіх працэдурах выбарчага працэсу, якія прадугледжваюць кантакт людзей, а тым больш, знаходжанне людзей у адным месцы як у памяшканні, так і на адкрытым паветры. Яны мяркуюць, што ўспрыманне гэтай небяспекі будзе перашкодай для свабоднага ўдзелу грамадзян і палітычных суб'ектаў у выбарчым працэсе, прывядзе да зніжэння легітымнасці выбараў і можа стаць сур'ёзным бар'ерам для рэалізацыі найважнейшых правоў выбаршчыкаў і актыўных удзельнікаў выбарчага працэсу.

Ігар Мазейка. Фота "Гомельскай Вясны№ 23 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 405 рублёў (15 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ва "ВКонтакте" фільма блогера Nexta "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", паведамляе "Гомельская Вясна".