У Брэсце завяршыўся суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, якога абвінавачвалі ва удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэсце “кармленне галубоў”). Суддзя суда Ленінскага раёна, вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў, Аляксандр Семянчук пакараў Кісляка штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў). Нагадаем, што Рамана Кісляка затрымалі 10 траўня пасля чарговая шэсця супраць завода АКБ. Двое сутак не было дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца Раман. Яго маці нават напісала заяву ў пракурауру аб знікненні сына. 12 траўня праваабаронцу прывезлі на суд, аднак працэс перанеслі, а Рамана ў будынку суда зноў затрымалі. Ён прабыў у ізалятары часовага ўтрымання да новага суда 14 траўня, які ізноў перанеслі. У той дзень праваабаронца выйшаў на волю. Пасяджэнне па яго адміністрацыйнай справе пераносілася яшчэ адзін раз праз хваробу Кісляка і працягнулася 26 траўня.

Як судзілі Рамана Кісляка? Рэпартаж з пасяджэння 26 траўня.

Чарговае судовае паседжанне над праваабаронцам Раманам Кісляком распачалося ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста сёння, 26 траўня.

Суд над Раманам Кісляком распачынаўся яшчэ 12 траўня, але тады паседжанне перанеслі, бо праваабаронца хадайнічаў аб адвакаце, а таксама аб прадастаўленні часу для знаёмства з матэрыяламі справы.

У той жа час у Маладзечне 7 сутак арышту атрымаў Андрэй Смаляк. Яго судзілі па двух адміністрацыйных пратаколах па арт. 23.34 КаАП: за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім і за акцыію па “кармленні галубоў”. Супраць яго сведчылі міліцыянты з мясцовага РАУС - Вайтко і Сінько. Суддзя - Вікторыя Паляшчук. Андрэй Смаляк атрымаў пастнову на рукі і паехаў да дому. Затрымаць яго могуць у любы момант.

Суд над Андрэем Смаляком
Суд над Андрэем Смаляком

Расклад судоў за мірныя акцыі і сустрэчы да 1 чэрвеня.

Палітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоўПалітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоў

У Беларусі ў перыяд з 6 траўня зафіксавана каля 150 выпадкаў адвольных затрыманняў па палітычных матывах. Пад пераслед трапілі людзі, якія прыходзілі на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у розных гарадах краіны, выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера, “кармілі галубоў” на плошчах сваіх гарадоў ці ўдзельнічалі ў іншых акцыях пратэсту. Пад пераслед трапілі таксама праваабаронцы і журналісты, якія назіралі ці асвятлялі акцыі.

Крыніца: Суды працягваюцца: праваабаронца Кісляк атрымаў штраф, маладзечанскі актывіст - "суткі"