Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова і прыняў рашэнне вярнуць іх у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў. Праг эта паведамляе 12 снежня Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Валанцёрская каманда «Магілёўскай вясны» MAYDAY вырашыла адзначыць дзень правоў чалавека незвычайным чынам. Вечарам 10 снежня яна прэзентавала ўласную распрацоўку – праваабаронча-сацыяльную гульню «Выжыць у Беларусі». Як паведамляе mspring.online, такое ў Магілёве ўбачылі ўпершыню.  Больш за дваццаці ўдзельнікам прапанавалі паспрабаваць пражыць да 65 гадоў – прыкладнага ўзросту сярэдняй працягласці жыцця ў Беларусі. На працягу «жыцця» яны сутыкаліся з рознымі перашкодамі, характэрнымі для нашай краіны: хтосьці атрымліваў вялікі тэрмін па артыкуле 328, хтосьці не змог стаць міліцыянерам з-за ўдзелу ў пратэстных акцыях, а хтосьці памёр ад радыяцыі з-за выбуху на Астравецкай АЭС.

Надежда Ильюшенко и Наталья Кутузова. У мінскім Прэс-клубе прайшла прэзентацыя вынікаў даследавання "Сацыяльная ўразлівасць як індыкатар няроўнасці ў Беларусі». Правёў яе Цэнтр экспертыз у галіне роўных правоў, а прадставілі Надзея Ільюшэнка і Наталля Кутузава.

Ніна Багінская. Фота: Радыё Свабода. Актывістку Ніну Багінскую 12 снежня чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Сустрэчы свабодных людзей”, якая адбылася ў Мінску 15 лістапада.

Генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні адмены смяротнага пакарання Цітус Карлацян Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы падрыхтаваў справаздачу аб адмене смяротнага пакарання ў краінах-сябрах Савета Еўропы і іншых дзяржавах, у тым ліку Беларусі.

Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва". Аддзел прымусовага выканання (АПВ) Першамайскага раёна Мінска звярнуўся ў суд з патрабаваннем абмежаваць у праве кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова да таго моманту, пакуль той не пагасіць запазычанасць па штрафу.

Выстава, прысвечаная тэме смяротнага пакарання, урачыста адкрылася на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”. Прымеркавана яна да міжнароднага Дня правоў чалавека. Распачаў мерапрыемства праваабаронца Андрэй Палуда.

Напярэдадні міжнароднага Дня правоў чалавека на «Віцебскай вясне» з'явіўся шосты выпуск штогодніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Праваабаронцы прааналізавалі ў выданні стан правоў чалавека ў Віцебскай вобласці ў пэрыяд ад верасьня 2018-га да жніўня 2019 году.

Аляксандр Кабанаў Як паведаміў бярозаўскі блогер Аляксандр Кабанаў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”, даведаўся ён пра гэты факт выпадкова. Справа спыненая з фармулёўкай “за адсутнасцю складу злачынства”.

Аксана Юшкевіч Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 11 снежня разглядае адміністрацыйную справу экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксаны Юшкевіч.