Deutsche Welle (“Нямецкая хваля”) апублікавала відэа, у якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону смерці» Юры Гараўскі распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Захаранка, Ганчар і Красоўскі. Таксама нямецкае выданне апублікавала тэкставае падрабязнае інтэрв’ю з Гараўскім.

Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Як паведамляе mspring.online, Дрыбінскі суд адправіў адміністрацыйную справу Андрэя Юркова на дапрацоўку ў мясцовы РАУС.

«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, піша "Радыё Свабода".  Тады ў Беларусі зніклі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць абаронцу, піша "Белсат". З 9-га снежня Маркелаў адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Пётр Маркелаў. Фота з Facebook

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна". Акторку Святлану Сакалоўскую збілі на ёлцы ў навагоднюю ноч. Крымінальную справу не распачалі «за адсутнасцю складу злачынства» ў дзеяннях сілавікоў, але дзяўчына з дапамогай адваката працягвае адстойваць свае правы, піша "Салідарнасць".

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY Як паведамляе naviny.by, 12 снежня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу заснавальнікаў брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст». Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне Брэсцкага абласнога суда ад 25 верасня, які не задаволіў скаргу заснавальнікаў на адмову ў рэгістрацыі аб'яднання. Заснавальнікі «ЭкаБрэста» прасілі Вярхоўны суд адмяніць рашэнне абласнога суда і абавязаць галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне.

Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна". На ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў, якая адбылася ў Мінску 7 і 8 снедня пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з сайта greenbelarus.info Актывісты з вёскі пад Светлагорскам, якая найбольш церпіць ад шкодных выкідаў метылмеркаптану з пабудаванага кітайскай карпарацыяй САМСЕ ў 2017 годзе завода беленай цэлюлозы, пачалі збор подпісаў пад скаргай ў абласны суд на перашкоду ў ажыццяўленні права на правасудзе па справе супраць Светлагорскага ЦКК і кітайскай карпарацыі САМСЕ.

Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак. На актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі сёння ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).