Павел Севярынец. Фота:bchd.info Палітык Павел Севярынец, які з'яўляецца арганізатарам снежаньскіх акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, 26 снежня зноў затрыманы. Каля пад'езда яго чакалі АМАПаўцы. Калі Севярыней выйшоў на вуліцу - яго затрымалі. Вядома, што павезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна. 

Ілля Шаблінскі на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй у Лідзе На аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая на выходных прайшла ў Лідзе, склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама шукаюць іншых удзельнікаў, у школьных чатах рассылаюць папярэджванні, піша "Радыё Свабода".

26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся з Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана больш за 15 судовых пасяджэнняў.  ПЦ "Вясна" будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

Мікіта Емельянаў. Фота: dissidentby Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.

28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Пасля таго, як Беларусь прыняла Канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю ў 2016 годзе, краіна пачала рабіць значныя крокі, каб палепшыць становішча людзей з інваліднасцю. Кульмінацыяй гэтага працэсу, на думку Офіса па правах людзей з інваліднасцю, павінна стаць прыняцце прагрэсіўнага законапраекта «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які ў снежні 2019 паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Каманда Офіса зрабілі ўсё, каб законапраект абараняў правы людзей з інваліднасцю, але чыноўнікі з урада не падтрымалі іх самыя важныя прапановы. Праваабаронцы вылучылі пяць прычын, чаму закон у бягучым выглядзе не будзе працаваць.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у пракуратуру Заводскага раёна г.Мінска з нагоды прымусу студэнтаў выкладчыцай БДЭУ, прыкметы якога праглядаюцца ў відэазапісы, размешчаным на сайце "Радыё Свабода" і іншых СМІ. Пракуратура пераадрасавала зварот праваабаронцы ва ўніверсітэт, каб там самі патлумачылі гэтую сітуацыю.

Як паведамляе Радыё Свабода, у Ленінскім раённым судзе 24 снежня прайшоў працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля Кастрычніцкай вуліцы, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што дзяржава парушыла правы віцябляніна Міхаіла Жураўлёва на свабоду выказвання свайго меркавання, калі ў 2012 годзе актывіста аштрафавалі за распаўсюд газэты «Віцебскі Кур’ер». Абапіраючыся на рашэнне КПЧ ААН, Жураўлёў паспрабаваў праз суд спагнаць з Мінфіну РБ 2300 рублёў маральнай шкоды. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна". Міхаіл Жураўлёў падчас разгляду скаргі ў аблсудзе

Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Апазіцыянер Андрэй Юркоў выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Аднакласніках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе "Радыё Свабода".