Затрыманні ў Гомелі 7 траўня. Фота "Радыё Свабода" Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.

Цэнтральная выбарчая камісія не будзе ўкараняць прапановы праваабаронцаў па правядзенні выбараў ва ўмовах пандэміі, бо “часу для прыняцця гэтых мер не маецца”. Выбарчая кампанія пачынаецца ў бягучым месяцы, а дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў будзе названая ўжо ў пятніцу 7 траўня.

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава 7 траўня заявіла, што блогера Сяргея Ціханоўскага 6 траўня затрымалі паводле судовай пастановы аб адміністрацыйным арышце, піша БелТА.  Аўтар Youtube-канала «Страна для жизни». Фота:

Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам. Па рашэнню суддзі Куроўскага  актывіст атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па ч. 1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагадаем, трэцяга мая, на чарговай акцыі “кармлення галубоў”, актывіст ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ са сцягам горада Брэста ў руках. Акрамя гэтага, Андрэй Неўдах выкрыкваў лозунгі “Свабоду актывістам”, “Я супраць адвольных затрыманняў” (што тычылася затрыманых і арыштаваных раней Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка). Падчас судовага паседжання актывист віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права адкрыта выказваць свае перакананні і думкі.

Аператара-фрылансера з Магілёва Міхаіла Аршынскага 7 траўня судзілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за чарговы сюжэт на тэлеканале «Белсат». Пра гэта паведамляе belsat.eu.

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска. 

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. На яго бок стала пракуратура і вынесла прадстаўленне начальніку Нясвіжскага РАУС. Аляксандр Вайцешык

Паводле інфармацыі Дэпартамента выкананняў пакаранняў МУС, завершана рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Youtube-блогер Сяргей Пятрухін (“Народны рэпарцёр”, “Youtube-дэпутаты”) затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта дзяжурны ІЧУ паведаміў праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Вялічкіну. Максімальны тэрмін, які можа Пятрухін правесці да суда ў ізалятары – трое сутак.

"Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасля вывучэння ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы не можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра парад Перамогі падчас гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У Беларусі масавыя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адмяняцца не будуць і пройдуць ужо ў найбліжэйшую суботу. Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад. Аб дзясятках такіх выпадкаў паведамляецца, напрыклад, у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".