Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org У Мінску і іншых гарадах Беларусі 25 жніўня працягнуліся затрыманні ўдзельніках мірных масавых акцый, а таксама людзей з бел-чырвона белымі сцягамі.

Стала вядома пра затрыманне ў Мінску каля будынку Міністэрства адукацыі Максіма Шульскага. У гэты дзень там праходзіла акцыя настаўнікаў. Максіма павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.

Таксама паведамляецца, што з вечара 24 жніўня перастаў выходзіць на сувязь работнік МТЗ Максім Мітуневіч. Вядома, што ён удзельнічаў у забастоўцы і мітынгах.

Увечары на плошчы Незалежнасці праходзіла акцыя "Свята незалежнасці". Пасля 9 вечара ў раёне плошчы затрымалі некалькі чалавек, паведамляе TUT.BY.  Недалёка ад прыпынку схапілі чалавека і закінулі ў мікрааўтобус. "Затрымалі чалавека з сцягам недалёка ад касцёла. Хлопец проста ішоў з дзяўчынай, яе адпусцілі".

У "Вясну" паведамілі пра затрыманне каля ГЦ "Сталіца" Данііла Шафрана. У яго был бел-чырвона-белы сцяг, каля 6 вечара ён патэліў блізкім і паведаміў, што знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, аднак сваякам там не пацвярджаюць гэтую інфармацыю. 

У Гродне былі затрыманы каля 20 супрацоўнікаў "Гродна Азот", іх адвезлі ў РАУС. Каб іх падтрымаць, у РАУС сабаролося шмат людзей. У хуткім часе супрацоўнікаў адпусцілі, але АМАП пачаў затрымліваць тых, хто прыйшоў падтрымаць іх. Відавочцы кажуць, пра збітага хлопца, якога грузілі ў аўтазак. Падрабязнасці высвятляюцца.

Таксама ў Гродне ў тралейбусе затрымалі актывіста Яўгена Дудкіна. Ён быў каля РАУС са сцягам.

У Гомелі падчас вечаровага шэсця затрымалі актывіста Уладзімера Няпомняшчых.

У Бабруйску затрымалі мужа бабруйскай журнлісткі "Вячэрняга Бабруйска" Ірыны Хамрэнка-Ушаковай Івана Хамрэнку. Яны былі на ланцугу салідарнасці каля ГЦ "Карусель". Зараз ён знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйскага гарвыканкама.

У Магілёве днём быў затрыманы Валерый Вярбіцкі. Ён разам жонкай і маленькім сынам ішоў па Першамайкай вуліцы, на плячах у яго быў бела-чырвона-белы сцяг. Раптам каля іх спынілася аўто, з яго выскачылі двое супрацоўнікаў у цывільным, не прадстаўляючыся і не тлумачачы, груба адштурхнулі жанчыну і дзіця, моцна напалохаўшы іх, скруцілі Валерыя і запіхалі ў машыну. Па стане на 10 вечара з РАУС яго так і не адпусцілі.

Крыніца: 25 жніўня ў Беларусі працягваюць затрымліваць мірных грамадзян