Затрыманне студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Фота: TUT.BY У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

Мінск. Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту працягвалі мітынгаваць і 2 верасня, нягледзячы на супрацьдзеянне амапу. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі студэнтаў. Сярод затрыманых – студэнт Віктар Кузьмінчук.

Сёння ўвечары ў сталіцы былі затрыманыя:

  • Лілія Субач - на пр-це Незалежнасці
  • Андрэй Лісаў - каля ГЦ "Рыга"
  • Юрый Мельнікаў - каля ГЦ "Рыга"
  • Мікалай Выдра - каля ГЦ "Рыга"

Паведамляецца пра затрыманне былых тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно. Прычыны затрымання, а таксама, што за сілавыя ведамствы да гэтага спрычыніліся — пакуль невядома, паведамляе tut.by.

Віцебск. На акцыі пратэсту студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі былі затрыманыя двое юнакоў, іншыя разышліся. Празвішчы пакуль невядомыя.

У Бабруйску затрымалі Кацярыну Корзун, якая збірала подпісы за адкліканне дэпутатаў. Каля 17-й гадзіны яна паспела патэлефанаваць сябру і сказаць, што яе вязуць у РАУС. Цяпер тэлефон дзяўчыны недасяжны.

Крыніца: Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня