У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 2 верасня пасля абеду разглядаюцца адміністрацыйныя справы супраць журналістаў, якія затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэстаў у Дзень ведаў. Сярод іх – журналісты TUT.BY Аляксей Суднікаў і Надзея Калініна, “Камсамольскай праўды” Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч, Сяргей Шчогаль, а таксама журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту паводле арт. 23.34 КаАП. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУСе. Справы журналістаў чакаліся ў судзе Кастрычніцкага раёна зранку, але ў спісе раскладу разгляду адміністрацыйных справаў яны з'явіліся толькі пасля абеду. Пасля абеду ў судзе Кастрычніцкага раёна сабралася больш за 20 журналістаў і журналістак, якія прыйшлі падтрымаць калегаў. Адразу стала вядома, што прызначаны суд у суддзі А. Рудэнка над журналістамі TUT.BY Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай. Адразу стала вядома, што справы вяртаюць у Кастрычніцкае РУУС "для ліквідацыі недахопаў". Але саміх журналістаў адразу не адпусцілі з Кастрчыніцкага РУУС.
Пасля абеду пачаўся суд над журналістам БелаПАН Андрэем Шаўлюгам. Яго справу разглядае суддзя А. Рудэнка. Справу суд разглядае праз скайп.
Каля 15:00 гадзін стала вядома, што суддзя В. Няборская адправіла на "дапрацоўку" справы журналістаў "Камсамольскай праўды" Мікіты Дубалекі і Сяргея Шчогаля. Але іх, як і журналістаў TUT.BY, з Кастрычніцкага РУУС не спяшаюцца выпускаць.
Тут жа суддзя В. Няборская прызначыла разгляд справы трэцяй затрыманай журналісткі на акцыі пратэсту студэнтаў 1 верасня Марыі Аляшэвіч.
Суд над журналісткай "Камсамольскай праўды" Марыі Аляшэвіч
Журналістку, як і іншых абвінавачваюць па арт. 23.34 КаАП. Сведкі ў суд не з'явіліся, Марыя віну не прызнае.
"Была па рэдакцыйным заданні, была пазначаная бэйджам", — тлумачыць сваё месцазнаходжанні на акцыі журналістка. Таксама яна кажа, што падчас акцый трымалася ў баку акцыі, выконваючы сваю працу.
Марыя распавядае, што яе затрымлівалі супрацоўнікі АМАПу, каб, па іх словах, праверыць акрэдытацыю журналістаў.
"Значыць падыходзілі да мяне не як да ўдзельніцы шэсця, а як да журналісткі", — адзначае на судзе Марыя.
У момант затрымання са мной былі Сяргей Шчогаль, Мікіта Дубалека (Недаверкаў). Адвакат заявіў хадайніцтва аб выкліку іх.
Марыя распавядае ў судзе, што ў першыя пару гадзін у РУУСе сапраўды казалі, што правяраюць акрэдытацыі, але ўвечары сказалі, што складаюць пратаколы, і іх пакідаюць на ноч.
Крыніца: У Мінску судзяць журналістаў за ўдзел у акцыях пратэсту Фота