Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ. У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і ягонай жонкі, журналісткі TUT.BY, праходзіць ператрус.

Як паведамляе TUT.BY, у галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча з раніцы 23 верасня праходзіць ператрус, паведаміла ягоная жонка, журналіст TUT.BY Адар'я Гуштын.

Сувязь з Ягорам Марціновічам знікла, калі ён пайшоў з раніцы выгульваць сабаку. На тэлефон родных прыйшоў сігнал SOS.

Пасля Адар'я Гуштын паведаміла, што ў іх у кватэры ператрус. Паводле яе звестак, тое, што адбываецца звязана з артыкулам «Нашай нівы», дзе гаварылася, што ў камеру да «дыджэя пераменаў» на Акрэсціна прыходзіў высокі міліцэйскі начальнік.

Ператрус праводзіць упраўленне ўласнай бяспекі (УУБ) МУС.

Крыніца: Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы"