У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах.  Раніцай 24 верасня на акцыі салідарнасці ва Уруччы былі затрыманыя некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых і іх месцазнаходжанне высвятляюцца.

Магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра затрыманне пра ветэрана ваенна-марскога флоту Аляксандра Страха. Раней мужчыну ўжо затрымлівалі за ўдзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яго асудзілі штраф па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі пратэсту — 270 рублёў.

Раніцай у Следчым камітэце ў межах крымінальнай справы па арт. 188 Крымінальнага кодэкса "Паклёп" ў адносінах да рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча дапыталі ягоную жонку, журналістку Адарʼю Гуштын. Але, як піша «Наша ніва», яна выйшла праз 10 хвілін, адмовіўшыся даваць падпіску аб невыдаванні. Нагадаем, раніцай 23 верасня ў кватэры Ягора Марціновіча правялі ператрус супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. З кватэры канфіскавалі кампутэрную тэхніку, тэлефоны і лічбавыя носьбіты Ягора Марціновіча і яго жонкі журналісткі Tut.by Адарʼі Гуштын. Марціновіча пасля ператрусу даставілі для допыту ў Цэнтральным апараце Следчага камітэту. Потым змясцілі ў ізалятар на трое сутак.

Інфармацыя дапаўняцца і абнаўляецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 8413981
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Хроніка судовых працэсаў на ўдзельнікамі акцый за 24 верасня

24 і 25 верасня праваабаронцы з дапамогай валанцёраў адосчваюць судовыя працэсы над затрыманымі дэманстрантамі.

Крыніца: Пераслед 24 верасня ў Беларусі