Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч. «У 13:50 Людміла рассталася з сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына прыпаркаваная на Камуністычнай, замкнутая», — паведаміў Мацкевіч.

Ігар Комлік і Людміла Казак у судзе. Фота: ПЦ
Ігар Комлік і Людміла Казак у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Муж Людмілы Казак падае заяву аб выкраданні чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёну Мінску, паведаміў Мацкевіч.

Пазней прэс-сакратарка ГУУС Мінгарвыканкаму Наталля Ганусевіч паведаміла агенцтву ТАСС, што Людмілу Казак затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне.

«Так, яна затрыманая за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якога, пакуль не ўдакладняем, яна знаходзіцца ў адным з тэрытарыяльных РУУС Мінску», — сказала Ганусевіч.

Крыніца: Адвакатку Людмілу Казак затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы