- Катэгорыя: Вясна
16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумессю, піша "Радыё Свабода". Бацька Міхаіл Лапуноў сказаў Свабодзе, што следства ня мае ніякіх доказаў, Мікіта не вінаваты і віны не прызнаў.
- Катэгорыя: Вясна
Ціск на грамадзянаў з боку ўладаў працягваецца. 2 кастрычніка людзей затрымліваюць, праводзяць вобшукі, запрашаюць на размовы ў РУУС і запалохваюць іншымі спосабамі.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты парламента Германіі Вібке Эсдар (СДПГ), Франк Хайнрых (ХДС) і Крысціян Петры (СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Юліі Шардыка, Юрыя Васкрасенскага і Ігара Ярмолава. Вібке Эсдар, дэпутатка Бундэстага ад партыі СДПГ, стала “хроснай” Юліі Шардыка і заявіла:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца 2 кастрыніка ў ў раённых судах Мінска і па рэгіёнах. Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторых таксама прыцягваюць да адказнасці за непадпарадкаванне міліцыі - арт. 23.4 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі супрацоўнікаў міліцыі з панятымі прыйшлі ў дом актывісткі Наталлі Стрэльчанка, у якім яна жыве разам з непаўнагадовымі дзецьмі. З санкцыі пракурора гораду Берасця міліцыя правяла агляд памяшканняў, у выніку якога ў актывісткі канфіскавалі смартфон, два старыя мабільнікі і жорсткі дыск кампутара. У Наталлі пад пагрозамі ўзялі адбіткі пальцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Наталля Аскерка спрабавала напісаць заяву аб незаконным затрыманьні і зьбіцьці яе 15-гадовага сына. Аднак у будынак Следчага камітэта яе не пусцілі далей турнікета, а крыху пазней цікавасць да сям'і Наталлі стала выказваць Інспекцыя па справах непаўналетніх. 15-гадовага Ягора затрымалі каля 19 гадзін 27 верасня, калі спрабаваў з'ехаць дадому з прыпынку грамадскага транспарту каля станцыі метро "Уручча" (паколькі метро было закрыта).
- Катэгорыя: Вясна
Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю прад'явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Павел Юхневіч застаецца пад вартай, верагодна, яму таксама было прад'яўленае абвінавачванне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Еўрапейскай Беларусі". Санкцыя артыкула, які ім інкрымінуецца, прадуглежвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. На дадзены момант актывісты зназодзяцца ў СІЗА-1 у Мінску. Нагадаем, 25 верасня былі жорстка затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык, Павел Юхневіч і Яўген Афнагель. Іх затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Тры актывісты – Войніч, Юхневіч, Афнагель – адразу былі змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён – у СІЗА №1 у Мінску, дзе знаходзяцца і да цяперашняга моманту. Анастасію Кірык і Ягора Літвінку адпусцілі па падпісцы аб нявыездзе.