АМАПаўцы правяраюць заплечнікі і тэлефоны ў грамадзянаў. Фота "Наша Ніва" 27 верасня ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя". Яшчэ да пачатку акцыі ў Мінску закрытыя цэнтральные станцыі метро, перакрытыя праезды па дарогах у цэнтр. Паведамляецца, што АМАПаўцы правяраюць сумкі і заплечнікі ў людзей. 

Каля "Галерэі" на Нямізе міліцыянты перапісваюць дадзеныя журналістаў, якія сёння працуюць на акцыях, паведамляе Наша Ніва. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 8413981
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Нагадаем, на суботнім традыцыйным жаночым маршы 26 верасня было затрымана больш за 120 чалавек. Кропкавыя затрыманні адбываліся і ў рэгіёнах. 

Спіс затрыманых у суботу 26 верасня

У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах.

Крыніца: Спіс затрыманых на мірных акцыях пратэсту 27 верасня