У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 44 734 45 51
- +375 29 8413981
- +375 17 377 55 40.
- Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Раніцай у парку "Дружбы народаў" праходзіў "Забег свабодных", удзельнікі якога беглі ў падтрымку палітвязняў Максіма Знака і Іллі Салея. Другое кола ўдзельнікі не дабеглі: пачаліся затрыманні. Затрыманы двое, іх прозвішчы высвятляюцца. Па папярэдняй інфармацыі, іх змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна.
У 14:20 на традыцыйным Жаночым маршы ў Мінску каля Камароўкі пачаліся затрыманні ўдзельніц акцыі, на якую яны нават не паспелі сабрацца. Затрымліваюць і выпадковых мінакоў.
Спіс затрыманых на Жаночай акцыі 26 верасня:
- Багдановіч Вікторыя
- Багінская Ніна (вызвалена)
- Біран Вікторыя
- Габрунова Вольга
- Грыц Марыя (журналістка "Белсату")
- Матузава Юлія (журналістка "Еўрарадыё", вызвалена)
- Суворава Марыя
Спіс пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.