У панядзелак, 28 верасня, пераслед людзей па палітычных прычынах працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Як паведамляе tut.by,  затрыманы матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Але ягоная сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд. Апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.

Таксама паведамляецца, што 28 верасня затрымана сябра штаба Віктара Бабарыка Іна Кавалёнак. Вядома толькі, што яна была затрыманая невядомымі людзьмі. Яе сястра, якая паведаміла пра затрыманне, пакуль не ведае, у чым яе абвінавачваюць і на якой падставе была затрымана Іна Кавалёнак.

У Брэсце ўкаталіцкага гурта Laudans канфіскавалі музычнае абсталяванне, піша "Белсат". Да музыкаў прыехалі пасля таго, як яны ўзялі на захоўванне чужыя калонкі, якія ўжываліся на акцыі ў Брэсце.

«Яны вырашылі забраць усе калонкі і мікрафоны, якія знайшлі. Сярод іх былі студыйныя маніторы і студыйны кандэнсатарны мікрафон (ніякім бокам яны не маглі быць на мерапрыемстве, гэта бачна нават па іх выглядзе).

Пакінулі нумар тэлефона дзяжурнага у РАУС і дазволілі сфатаграфаваць пратакол. Гэтай справай некаторы час ужо займаецца адвакат, але адказу пакуль што ніякага няма», – кажуць музыкі.

Вынікі судовых працэсаў за панядзелак, 28 верасня

У панядзелак, 28 верасня, у Беларусі праходзяць судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыях пратэсту, якія адбыліся ў суботу і нядзелю ў многіх гарадах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 841 39 81
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Крыніца: Хроніка пераследу 28 верасня: затрыманні, вобшукі