Наталля Аскерка спрабавала напісаць заяву аб незаконным затрыманьні і зьбіцьці яе 15-гадовага сына. Аднак у будынак Следчага камітэта яе не пусцілі далей турнікета, а крыху пазней цікавасць да сям'і Наталлі стала выказваць Інспекцыя па справах непаўналетніх. 15-гадовага Ягора затрымалі каля 19 гадзін 27 верасня, калі спрабаваў з'ехаць дадому з прыпынку грамадскага транспарту каля станцыі метро "Уручча" (паколькі метро было закрыта).

Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю прад'явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Павел Юхневіч застаецца пад вартай, верагодна, яму таксама было прад'яўленае абвінавачванне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Еўрапейскай Беларусі". Санкцыя артыкула, які ім інкрымінуецца, прадуглежвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. На дадзены момант актывісты зназодзяцца ў СІЗА-1 у Мінску. Нагадаем, 25 верасня былі жорстка затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія КірыкПавел Юхневіч і Яўген Афнагель. Іх затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Тры актывісты – Войніч, Юхневіч, Афнагель – адразу былі змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён – у СІЗА №1 у Мінску, дзе знаходзяцца і да цяперашняга моманту. Анастасію Кірык і Ягора Літвінку адпусцілі па падпісцы аб нявыездзе. 

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.

Затрыманні ў Гародні 1 верасня. Фота tut.by Першага верасня ў Гродна пасля акцыі салідарнасці супрацоўнікі АМАП затрымалі Андрэя (імя героя зменена па яго просьбе) разам з сябрамі. Маладых людзей адвезлі ў Ленінскі РАУС, каб скласці пратаколы, паведамляе Hrodna.life.

Як паведамляе Радыё Свабода, з 1 кастрычніка ў суды Гомеля і Гродна могуць трапіць толькі ўдзельнікі працэсаў. Афіцыйная прычына — каранавірус. Такія абвесткі пабачылі на судах Гродна і Гомеля 1 кастрычніка. Забарона дзейнічае з прычыны «плану захадаў для прафілактыкі і мінімізацыі рызыкі пашырэння каранавіруснай інфэкцыі (COVID-19) у асенне-зімні пэрыяд 2020–2021 гадоў у сыстэме судоў агульнай юрысдыкцыі». Адпаведны загад выдаў старшыня Вярхоўнага суду Беларусі 28 верасня.

1 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнах працягваюцца судовыя пасяджэнні па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях над мірнымі пратэстуючымі. Большасць з іх судзяць па арт. 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторых таксама прыцягваюць да адказнасці за непадпарадкаванне міліцыі - арт. 23.4 КаАП. 

Сёння, 1 кастрычніка, шведскі фонд “Right Livelihood Award Foundation” назваў лаўрэатаў штогадовай прэміі "За годны лад жыцця-2020".

Зміцер Смаляк. Фота: Радыё Свабода. Раніцай 29 верасня ў кватэру да жыхара Мінску Зміцера Смаляка заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала Свабодзе жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на сцяне.

16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумессю, піша "Радыё Свабода". Бацька Міхаіл Лапуноў сказаў Свабодзе, што следства ня мае ніякіх доказаў, Мікіта не вінаваты і віны не прызнаў.