- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 25 студзеня, пачаўся суд над 25-гадовым жыхаром Баранавічаў, якога абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня здзейсніў наезд на міліцыянта (1995 г.н.).
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 25 студзеня, пачаўся суд над 25-гадовым жыхаром Баранавічаў, якога абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня здзейсніў наезд на міліцыянта (1995 г.н.).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" па матэрыялах уласных даследаванняў, а таксама інфармацыі валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” падрыхтаваў даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”. Прэзентацыя даклада адбудзецца ў 11 гадзін раніцы 26 студзеня ў анлайн-фармаце.
- Катэгорыя: Вясна
25 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
На акцыях пратэсту 23-24 студзеня было затрымана не менш за 155 чалавек. Сёння ў судах Беларусі адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі. Блогера Паўла Спірына абвінавачваюць у частцы 1 артыкула 130 КК РБ (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці).
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада мінулага года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі, паведамляе "Палеская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бярозаўскага раёна 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Сычыка, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Лідзія Целіца 22 студзеня вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Сячко –абмежаванне волі тэрмінам у тры гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу. У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка 2020 года па 22 студзеня 2021 года. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты. Менавіта такое пакаранне запытвала дзяржабвінаваўца Жураўлёва.
- Катэгорыя: Вясна
21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: