Сяргей Рымша Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня вынес вырак Сяргею Рымшу. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.Яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама з яго спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Справу разгледзеў суддзя Юрый Казакевіч. Дзяржаўны абвінаваўца — Мікіта Мыслівец.

З судовых матэрыялаў было вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні дзявятага жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 

У якасці пацярпелых выступілі шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў для Рымшы пазбаўленне волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу тэрмінам на 4.5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі

Ніхто з шасці пацярпелых на судзе не заявіў пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Крыніца: Гродна: Сяргея Рымшу асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі