Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай працягваецца. На дадзены момант хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Марфы Рабковай, не звязанай з пазбаўленнем волі, падпісалі амаль 150 чалавек. У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі. Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска ўжо больш двух тыдняў. Праваабаронцы "Вясны" лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству. 

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота. 7 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту. У гэты дзень разглядаецца шмат спраў тых, хто быў затрыманы ў перыяд з 9 па 13 жніўня. 

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску У Салігорску 6 кастрычніка  супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка.

Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя паведаміла, што ўжо 10 дзён няма сувязі з блогерам: да яго не пускаюць адваката і не даходзяць лісты. Жонка блогера хвалюецца, ці праўда ён на Акрэсціна і ў якім ён стане. Па стане на раніцу 4 кастрычніка ён лічыўся ў спісах валанцёраў у ЦІП на Акрэсціна. "Вось ужо 10 дзён Эдуард Пальчыс, па словах уладаў, знаходзіцца ў ЦІП Акрэсціна. Аднак пацверджанняў гэтаму няма. За ўвесь гэты час яго адвакату Марыі Колавай-Гудзілінай ні разу не ўдалося пабачыцца і пагутарыць з ім.

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Працягваецца кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай з-пад варты. Марфа з моманту свайго затрымання 17 верасня ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска.

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. 7 кастрычніка FIDH і 41 сяброўская арганізацыя выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай.

Скрын галоўнай старонкі сайта "Вясны", 7 кастрычніка Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на зварот у Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 07.10.2020

Ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Фота з сайта mspring.online Віталь Кавалеўскі прабыў апошнія пяць сутак у ізалятары ўнутраных спраў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Нічога дзіўнага, на першы погляд, але праблема ў тым, што мужчына быў фактычна пазбаўлены волі без рашэння суда.

7 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.