Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў. Фота: spring96.org Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мы, праваабаронцы "Вясны", распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за праваабаронцу Марфу Рабкову ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка. На падставе паручальніцтваў Марфу могуць вызваліць з-пад варты, дзе яна ўтрымліваецца амаль два тыдні. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Марфа Рабкова

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY. Яна паспела патэлефанаваць свайму адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміць пра затрыманне. Пасля гэтага яе тэлефон стаў недасяжны.Ёсць звесткі, што спартоўку адвезлі ў Ленінскі РУУС Мінска, а пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. 

У панядзелак, 28 верасня, пераслед людзей па палітычных прычынах працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Як паведамляе tut.by,  затрыманы матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Але ягоная сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд. Апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.

У аўторак, 29 верасня, стала вядома, што ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенка прымянілі амністыю — яго вызвалілі ад адбыцця 14,5 месяцаў "хатняй хіміі". Пра гэта Дзмітрый Паліенка паведаміў у сваім фэйсбуку. «14,5 месяцаў мне заставалася. Толькі што (гадзіну назад) патэлефанаваў інспектар, заўтра станаўлюся на ўлік як раней судзімы і здымаюся з абмежавання, — распавёў «Новаму Часу» актывіст. — Павінны былі ўжыць амністыю яшчэ 3 месяцы таму. Але я пераехаў, і таму толькі цяпер даслалі з Мінска дакументы»

Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала "Радыё Свабода" пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы. Паводле Дарʼі, Ігара запалохваюць, прымушаюць даць непраўдзівыя паказанні на іншых людзей. У Ігара няма ніякай сувязі з вонкавым светам, ні газет, ні тэлевізара. У нядзелю да палітвязня прывялі чалавека з педыкулёзам.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасць” з нагоды затрымання і судовага пераследу адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.

Ілюстрацыйнае фота: officelife.media У апошні дзень верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Марфа Рабкова. Фота са старонкі ў Фэйсбуку Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску 27 верасня. Фота Еўрарадыё 27 верасня ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя".