Затрыманні каля рэзідэнцыі прэзідэнта. Фота: Радыё Свабода. Раніцай 23 верасня у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага сайта 6tv.by Дзмітрыя Салаўёва. Пакуль прычына затрымання невядомая.

Ілюстрацыйнае фота У сераду 23 верасня ў судах працягваюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія праходзілі ў розныя дні пасля 9 жніўня. Суды праходзяць у Мінску, Магілёве, Гродне і іншых гарадах краіны. 

Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ. У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і ягонай жонкі, журналісткі TUT.BY, праходзіць ператрус.

Забастоўка на "Беларускаліі". Фота: Еўрарадыё У Салігорску адпусцілі ўсіх затрыманых сёння ля рудаўпраўлення, акрамя Анатоля Бокуна. Пра гэта паведаміў чытач @nashaniva

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай  на неабгрунтаванае затрыманне.

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года за чатыры з паловай месяцы ў краіне заведзена больш за 250 крымінальных спраў супраць удзельніках прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта: Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Таццяна і Аляксандр Канеўскія. Фота: svaboda.org Ранкам 22 верасня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзняволенай Тацяны Канеўскай Аляксандра, піша Свабода.

На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных. У першы дзень суда Уладзіслаў Еўсцягнееў заявіў, што ён прызнае віну цалкам, а Павел Пяскоў – часткова. Да 18 верасня ў адносінах да маладзечанцаў была ўжыта мера стрымання ў выглядзе хатняша арышту. У пятніцу Паўлу Пяскову змянілі меру стрымання на заключэнне пад заключэнне пад варту па прычыне таго, што ў начальніка Маладзечанскага РАУС маецца аператыўная інфармацыя, што Пяскоў мае намер з’ехаць за мяжу. У зал суда 22 верасня Пяскова прывялі пад канвоем. Нагадаем, 16 верасня суд Маладзечанскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет. У першы дзень судовага разгляду праз відэа-канферэнцсувязь заслухваліся паказанні супрацоўнікі АМАПа Вячаслаў Якавенка і Яўген Баранаў. 17 і 18 верасня дапытвалі сведак па справе.

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве (Украіна) працягвае выступаць за дэмакратыю і выказваць супраціў у дачыненні да затрыманняў і гвалту ў Беларусі. 