16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумессю, піша "Радыё Свабода". Бацька Міхаіл Лапуноў сказаў Свабодзе, што следства ня мае ніякіх доказаў, Мікіта не вінаваты і віны не прызнаў.

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru Палітвязню Віталю Шкляраву, затрыманаму 29 ліпеня, працягнулі тэрмін арышту на два месяцы, паведаміў TUT.BY адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры мінчукоў грукаюцца супрацоўнікі сілавых структур, просяць адчыніць дзверы каб паразмаўляць. Праваабаронцам патэлефанавала ўжо некалькі чалавек.

РУУС Мінскана раёна. Фота ілюстрацыйнае. Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцігнеева — на тры гады. Менавіта такое пакаранне для маладзечанцаў у суддзі і прасіў пракурор Сяргей Габруковіч. 25-гадовага Уладзіслава Еўсцігнеева затрымалі для адбыцця пакарання ў зале суда адразу пасля агалошвання прысуду. 31-гадоваму Паўлу Пяскову змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту яшчэ 18 верасня. Гэтыя 11 дзён будуць залічаныя ў 3,3-гадавы тэрмін пазбаўлення волі. 

Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў. Фота: spring96.org Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мы, праваабаронцы "Вясны", распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за праваабаронцу Марфу Рабкову ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка. На падставе паручальніцтваў Марфу могуць вызваліць з-пад варты, дзе яна ўтрымліваецца амаль два тыдні. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Марфа Рабкова

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY. Яна паспела патэлефанаваць свайму адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміць пра затрыманне. Пасля гэтага яе тэлефон стаў недасяжны.Ёсць звесткі, што спартоўку адвезлі ў Ленінскі РУУС Мінска, а пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. 

У панядзелак, 28 верасня, пераслед людзей па палітычных прычынах працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Як паведамляе tut.by,  затрыманы матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Але ягоная сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд. Апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.

У аўторак, 29 верасня, стала вядома, што ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенка прымянілі амністыю — яго вызвалілі ад адбыцця 14,5 месяцаў "хатняй хіміі". Пра гэта Дзмітрый Паліенка паведаміў у сваім фэйсбуку. «14,5 месяцаў мне заставалася. Толькі што (гадзіну назад) патэлефанаваў інспектар, заўтра станаўлюся на ўлік як раней судзімы і здымаюся з абмежавання, — распавёў «Новаму Часу» актывіст. — Павінны былі ўжыць амністыю яшчэ 3 месяцы таму. Але я пераехаў, і таму толькі цяпер даслалі з Мінска дакументы»