Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што 11 кастрычніка са следчага ізалятару КДБ выпусцілі на волю двух палітычных зняволеных: сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара мінскага офісу кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча.  Ім змянілі меру стрымання. Жонка Юрыя Васкрасенскага Алеся пацвердзіла Свабодзе, што Юрыю змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Праваабаронцам “Вясны” вядома, што пасля акцый пратэсту 9-10 жніўня каля Пінскага гарвыканкама былі заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках мінімум на 11 чалавек, сярод іх — 27-гадовы пінчук Сяргей Ляжэнка, які яшчэ два з паловай тыдні таму быў на волі. Жонка Сяргея Вольга распавяла "Вясне" падрабязнасці гэтай справы. Першы раз Сяргея Ляжэнку затрымалі 28 жніўня. Як распавяла яго жонка Вольга, супрацоўнікі міліцыі пазналі яго на адным відэа з пратэсту, якое з’явілася ў інтэрнэце. Тады яго затрымалі на 72 гадзіны і вызвалілі ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

На 79 годзе жыцця пасля пагаршэння здароўя ў шпіталі 10 кастрычніка памёр дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання, палітык і праваабаронца, былы палітвязень Валерый Шчукін.

На 79 годзе жыцця пасля пагаршэння здароўя ў шпіталі 10 кастрычніка памёр дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання, палітык і праваабаронца, былы палітвязень Валерый Шчукін.

Затрыманні ў Мінску 4 кастрычніка 2020 года 11 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны Марш гонару. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца больш за два месяцы.

У суботу, 10 кастрычніка, праваабаронцам "Вясны" вядомыя кропкавыя затрыманні па ўсёй краіне. Вядома, што за дзень было затрымана мінімум 25 чалавек. Спіс абнаўляецца і дапаўняецца. У Мінску была затрыманая адміністратарка чата Трактаразаводскага пасёлка Іна Васільева, яе даставілі ў Следчы камітэт, піша "Наша Ніва". Паводле сяброў жанчыны, з яе кватэры забралі тэхніку і мабільныя тэлефоны. Як паведамляюць, Васільева праходзіць па крымінальнай справе аб масавых беспарадкаў (арт. 293 КК).

Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета пройдзе ў онлайн-фармаце ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання — 10 кастрычніка.

Выступ гурта Nizkiz на фестывале "Рок за жыццё - 2019" у Мінску Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета пройдзе ў онлайн-фармаце ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання — 10 кастрычніка.

Смяротнае пакаранне з’яўляецца крайняй формай пазбаўлення чалавека яго правоў — праз наўмыснае пазбаўленне жыцця дзяржавай. Гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае чалавечую годнасць пакаранне. Яно парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага. Восьмага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.