21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Праверка "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзіць праверку ў дачыненні да службовых асоб праваабарончай арганізацыі "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", паведамілі ў прэс-службе КДК.

У ведамстве заявілі, што праверка звязаная з пытаннямі "магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі беларускім грамадзянам з інваліднасцю".

"Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзеючага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства", — сказана ў паведамленні.

Па інфармацыі "Белсат", у бухгалтаркі "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Таццяны Крышталь забралі камп'ютар і тэлефон. Раніцай да сяброўкі Каардынацыйнае рады Святланы Гатальскай і праваабаронцы Міхаіла Мацкевіча сёння невядомыя ламіліся ў кватэру. Цяпер тэлефон Міхаіла недасяжны з 10:25. Міхаіл працаваў у Офісе.

У Маскве затрыманы фігурант крымінальнай справы жнівеньскіх падзеяў

Як паведамляе Tribuna, у Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін, які з'яўляецца абвінавачаным ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). 19 лістапада ў судзе Маладзечанскага раёна быў прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць адзінаборца. Аляксей Кудзін не з'явіўся на суд, суддзя Вольга Дубовік абвясціла яго ў вышук. Цяпер Кудзіна чакае экстрадыцыя ў Беларусь і суд.

Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Крыніца: Праверка "Офіса па правах людзей з інваліднасцю". Пераслед 21 студзеня