29.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада вынесены прысуд 40-гадоваму Сяргею Ануфрыенку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130).

28.11.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, умовы ўтрыманьня, катаваньні, рэпрэсіі Жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па двух крымінальных справах, Вольгу затрымалі 4 лістапада. Яе два разы арыштоўвалі за перасылы з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў паведамленняў у асабістай перапісцы агулам на 24 дні. Перад другім перазатрыманнем на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася з ёй "пакаяльнае" відэа, дзе называецца сапраўдная прычына затрымання Вольгі — "нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". Сёння яна мусіла выйсці на волю, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Акрамя гэтага, днямі яе перавезлі з ІЧУ на Акрэсціна ў ІЧУ Магілёва, хоць суд праходзіў у Мінску. Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў над ёй, а ейнага мужа Арцёма змясцілі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі. 

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, ціск, дыфамацыя 23 лістапада суд Дзяржынскага раёна вынес прысуд 35-гадоваму жыхару Фаніпаля Артуру Ваўчку. Суддзя Раман Крыловіч прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прадстаўніка ўлады”) і асудзіў на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”.

28.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні Сяргей Ермакоў. Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Мінска Алега Ермакова разгледжаная Мінскім гарадскім судом 18 лістапада. Яго абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

28.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя Сяргей Сляжоў. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 24 лістапада вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню  Сяргею Сляжову, абвінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, справа Вясны Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць і Зміцера Салаўёва ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Іх абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Дата суда пакуль непрызначаная. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, палітвязьні, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Палітвязня Сяргея Савіча асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за адно паведамленне ў Telegram. Суддзя Валянціна Куніцкая прызнала яго вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Аляксей Ярошык.  

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

28.11.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.11.2022 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны Ілюстрацыя з сайта government.nl У барацьбе за штогадовую праваабарончую прэмію Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў "Цюльпан правоў чалавека 2022" засталося тры кандыдаты, паведамляецца на сайце МЗС.