28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада мусіў пачацца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Андрэя Пачобута. Справу адклалі па невядомых прычынах. Новую дату працэса пакуль не назвалі. Андрэя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і заклікаў да мераў абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК). Справу вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Міхаіл Тарасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча.

28.11.2022 Тэгі: палітвязьні, перасьлед, рэпрэсіі, права на абарону, адвакатура, гісторыі вязняў Без права на абарону тое, што можа чакаць беларусаў у бліжэйшай будучыні, калі рухавік рэпрэсій супраць адвакатаў будзе працаваць з такой жа магутнасцю, як цяпер. У Беларусі адвакаты адзіныя, хто можа патрапіць да палітвязняў і затрыманых, і то не заўсёды. Ужо не сакрэт, што многія адвакаты наўпрост адмаўляюцца працаваць па "палітычных" справах. "Лепш бы ён забіў каго-небудзь", казаў адвакат сваякам аднаго з палітвязняў. "Журналісты, адвакаты — гэта самыя дрэнныя людзі ў свеце", крычаў начальнік калоніі журналісту "Радыё Свабода" Алегу Грудзіловічу. Цяпер у Беларусі налічваецца шэсць палітзняволеных адвакатаў, некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, не менш за 38 адвакатаў пазбаўлены ліцэнзій, каля 250 самі прынялі рашэнне сысці з адвакатуры пасля падзеяў 2020 года. "Вясна" распавядае хроніку пераследу адвакатаў і палітзняволеных адвакатаў, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка, якога ў 2011 годзе таксама пазбавілі ліцэнзіі, распавядае, якія наступствы такі ціск можа мець для ўсіх беларусаў.

27.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні Міхаіл Громаў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Першамайскага раёна Мінска 25 лістапада вынес прысуд палітзняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

27.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя Уладзімір Запольскіх. У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада вынесены прысуд студэнту юрыдычнага факультэта БДУ, палітзняволенаму Уладзіміру Запольскіх.

26.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, палітвязьні, перасьлед, ціск, рэпрэсіі, справа Вясны У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, палітвязьні Сёння ў Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак палітвязню, бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы»), а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года і дзесяці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

25.11.2022 Тэгі: грамадства, правы чалавека, гендэрныя правы Ілюстрацыя з сайта unwomen.org Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын, традыцыйна пачынаецца 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту, якія скончацца 10 снежня – ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

25.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, грамадства, палітвязьні, ціск, рэпрэсіі Дзмітрый Дубоўскі на судзе. Фота: sb.by Сёння, 25 лістапада, у судзе Заводскага раёна Мінска агучаны прысуд актывісту анархічнага руху, палітвязню Дзмітрыю Дубоўскаму. Справу разглядае суддзя Алег Каляда. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці») і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

25.11.2022 Тэгі: суды, правы працоўных, крымінальная справа Алеся Бяляцкага Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка. У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада пачынаецца судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам. Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).