- Катэгорыя: Вясна
Кожны год 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю «Дэкларацыі правоў дзіцяці» ў 1959 годзе і «Канвенцыі правоў дзіцяці» ў 1989 годзе. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі рэпрэсіі на сабе праз затрыманне бацькоў, а дзесяткі апынуліся за кратамі. У дачыненні да некаторых з непаўнагадовых ужавыліся збіванні і катаванні. На дадзены момант налічваецца дзесяць палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Давід Збаранскі, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Віталь Прохараў, Павел Піскун. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей па палітычных матывах, і за што хлопцы апынуліся ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завершыўся ў Берліне. Ён праходзіў з 15 па 18 лістапада , і аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў з самых розных краін. На кангрэсе былі і тры беларускія праваабаронцы – з “Вясной” яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтай масштабнай падзеі. Для прадстаўніцы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронца ПЦ “Вясна” Дар’і Рублеўскай Восьмы Сусветны кангрэс стаў першым у яе жыцці.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 19 лістапада 2022 г.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мужа і жонкі Віталя Мацюша і Наталлі Ганапольскай, абвінавачаных ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што першага лістапада ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу Мікалая Кацура. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369-1 (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь") Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак: 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Мужчыну судзілі па “справе Зельцэра”. Яго вызвалілі ў зале суда, таму што ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска разглядзелі справу аб змене пакарання палітзняволенаму баранавіцкаму блогеру Дзмітрыю Цімафееву на больш жорсткае. Суд пастанавіў перавесці палітвязня з папраўчай установы адкрытака тыпа ў папраўчую калонію тэрмінам на тры месяца і 15 дзён. Гэта была ўжо другая спроба адміністрацыі віцебскай ПУАТ узмацніць пакаранне Цімафееву. У першы раз суд адмовіў, палічыўшы рашэнне заўчасным. З чэрвеня палітвязня ўтрымлівалі больш за 70 сутак у штрафным ізалятары па надуманых прычынах, а на судзе ён заявіў пра невыносныя ўмовы ўтрымання ва ўстанове. За час зняволення ў Дзмітрыя вельмі сапсавалася здароўе: пачаліся сур'ёзныя праблемы з зубамі, выявілі хранічны дыябет і грыжу. "Вясна" распавядае пра пераслед Дзмітрыя Цімафеева і ўмовы ўтрымання ў ПУАТ-9. 51-гадовага баранавіцкага блогера Дзмітрыя Цімафеева 17 лютага 2021 года асдузілі да двух гадоў "хіміі" за абразу начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 18 лістапада распачаўся суд над былым журналістам Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай Палінай Палавінкай, а таксама Анастасіяй і Дзянісам Яроўскімі, Канстанцінам Ніканоравым. Іх абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Лукша, Палавінка і Ніканораў знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з'явілася — яе абвясцілі ў вышук. Паведамляецца, што Дзмітрый Лукша прызнаў віну цалкам і часткова.Справу разглядае суддзя Наталля Бугук. Працэс пачаўся з вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы. Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з лістапада 2021 года па сакавік 2022 года "сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь".
- Катэгорыя: Вясна
Жонка асуджанага да 15 гадоў калоніі палітзняволенага журналіста "Радыё Свабода" Ігара Лосіка Дар'я ўжо як месяц утрымліваецца пад вартай. Яе затрымалі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году і цяпер, па папярэдней інфармацыі, яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па двум крымінальным справам, Вольгу затрымалі 4 лістапада і змясцілі На Акрэсціна — у агульнай суме яе арыштавалі на 24 сутак. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася з ёй "пакаяльнае" відэа, дзе таксама гаворыцца, што Вольга "нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". Гэтыя дзве жанчыны мужна змагаліся за свабоду сваіх мужоў. "Вясна" распавядае гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік. Мінчука Арцёма Анішчука асудзілі яшчэ з чатырма мінчукамі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны супрацоўніку ДВП Аляксандра Гейца. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і аказваўся ціск. Каб спыніць гвалт і ціск у адносінах да сябе, яму прыйшлося праглынуць металічныя прадметы. Гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс — Арцёма первялі ў бабруйскую калонію. Па фактах публікацый у СМІ ў адносінах да Вольгі праводзілася праверка па артыкуле за паклёп на начальніка калоніі № 15 Аляксея Лазарэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мёрскага раёна 17 лістапада быў агучаны прысуд 69-гадовай былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эме Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год,але ў сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы. Эму Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першыя два месяцы жанчыну ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА-2. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. 7 лістапада Эма Антонаўна адзначыла 69-годдзе дома.