02.12.2022 Тэгі: палітвязьні, заявы Прадстаўнікі Еўрапейскага парламента выступілі 30 лістапада з сумеснай заявай, у якой выказваюць занепакоенасць рэзкім пагаршэннем здароўя беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

02.12.2022 Тэгі: палітвязьні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Віктара Дзіброва паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Віктару 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

02.12.2022 Тэгі: суды, адміністратыўны перасьлед, умовы ўтрыманьня Кожны дзень праваабаронцы атрымліваюць і фіксуюць новыя факты пераследу беларусаў, якія працягваюць пратэставаць супраць дзеянняў уладаў і вайны ва Украіне. Затрыманні, суды, збіванні і катаванні штодзённа адбываюцца па ўсёй Беларусі. Толькі ў лістападзе праваабаронцы "Вясны" даведаліся пра затрыманне мінімум 354 чалавек —— гэта прыкладна 11 беларусаў у дзень. Беларускімі суддзямі было разгледжана мінімум 206 адміністрацыйных справаў, з якіх прызначылі 95 арыштаў і 31 штраф. Акрамя гэтага, у большасці выпадкаў у людзей канфіскавалі тэхніку. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лістападзе.  

02.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларускіх грамадзян – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

02.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, ААН, правы чалавека Юрыдычная служба “Вясны” накіравала зварот у Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрымання і арышту актывісткі руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.

02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрыю Лукшы, яго жонцы Паліне Палавінке, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. Іх абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з'явілася — яе абвясцілі ў вышук. У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшы чатыры гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў), Паліне Палавінке — два года і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Дзянісу Яроўскаму — адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў), Канстанціну Ніканораву — тры гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў). 

02.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь. 

01.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 1 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Генадзя Мажэйкі. Генадзя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс вядзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

01.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, адміністратыўны перасьлед, грамадства, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.