11.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Таццяна Колас. Жыхарка Мінска Таццяна Колас, якая працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси", асуджаная на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

27 чэрвеня 2022 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў. Сілавікі сцвярджалі, што жанчына нібыта самастойна прыйшла "здавацца" ў ГУБАЗіК.

Да суда Таццяну пакінулі на волі, пад хатнім арыштам. Пазней Калас унеслі ў Спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Судзілі Таццяну ў У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня па  чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч. 3 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
  • ч. 3 арт. 352 – неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй;
  • ч. 3 арт. 426 – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Адзін з каналаў, які ідэнтыфікуе сябе з “Жоўтымі Слівамі” напісаў, што "яе раскаянне залічылася і за ўсебаковае супрацоўніцтва са следствам ёй палову тэрміну спісалі. Да суда яна засталася на волі і жыла дома, а час пайшоў у залік, так што там ужо некалькі менш агучанага тэрміну засталося. Але калі б яна дачакалася, пакуль па яе прыйдуць, было б 12 гадоў без усялякіх агаворак".

Асабістыя дадзеныя сілавікоў перадала ў тэлеграм-каналы: у Мінску судзяць Таццяну Колас

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла "здавацца" ў міліцыю.

Судовы працэс вяла суддзя Алена Шылько.

Таццяну Колас суд прызнаў вінаватай і асудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 6 з паловай гадоў.

Пакаранне яна адбывае ў папраўчай калоніі №4 ў Гомелі.

Крыніца: За зліў асабістых дадзеных сілавікоў мінчанку асудзілі на шэсць з паловай гадоў, улічыўшы яе ... раскаянне