- Катэгорыя: Вясна
25.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Шклоўскага раёна 9 лістапада 40-гадовага палітзняволенага Івана Зянько асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Івану ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ адзін год ў калоніі. Гэта ўжо трэці суд над Іванам за два гады знаходжання за кратамі. Цяпер палітвязень чакае разгляду апеляцыйнай скаргі ў магілёўскай турме № 4, таму кожны чалавек можа падтрымаць Івана любым зручным спосабам. "Вясна" распавядае пра пераслед палітвязня Івана Зянько.
- Катэгорыя: Вясна
25.11.2022 Тэгі: палітвязьні, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага працэсу над над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым, які амаль 50 разоў у сацыяльных сетках абразіў праўстаўнікоў улады і напасрэдна Лукашэнку. Апроч гэтага некаторыя выказванні медыка палічылі паклёпам на прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2022 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, свабода слова, ціск, свабода асацыяцыяў, рэпрэсіі На пляцоўцы Прэс клуба Беларусі прайшла анлайн-дыскусіі "Беларусь у выгнанні: як абараніць правы чалавека", у якой прынялі ўдзел беларускія праваабаронцы, а таксама спецдакладчыца па стуацыі з правамі чалавека Анаіс Марэн. Адно з разгледжаных пытанняў дыскусіі — якія групы беларусаў у найбольшай ступені сутыкаюцца з парушэннямі правоў чалавека, што вымушае пакінуць Беларусь? Вось як на яго адказалі запрошаныя эксперты.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2022 Тэгі: грамадства, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У цэнтры ўвагі выставы Нобэлеўскай прэміі міру сёлета — бескампрамісная барацьба, якую вядуць людзі і арганізацыі ў імя правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе 21 лістапада асудзілі Сяргея Нікіцюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Сяргею Нікіцюку тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў пракурор Аляксандр Бацюшка.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, сілавыя структуры, умовы ўтрыманьня “Вясна” распавядае гісторыю маладога жыхара Мінска Барыса, які 9 і 10 жніўня 2020 года прымаў удзел у акцыях пратэсту пасля абвяшчэння выбараў прэзідэнта. Юнака затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе, а затым, як гэта часта практыкуецца сілавікамі, і па крымінальнай. Пакараны “хатняй хіміяй” на тры гады, Барыс змог тэрмінова з’ехаць з Беларусі, аднак дагэтуль непакоіцца за лёс маці, якая засталася ў Мінску, перажывае, што могуць узяцца і за яе. Таму сапраўднае прозвішча Барыса мы не называем.
- Катэгорыя: Вясна
24.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада агучылі прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву. Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда — менавіта столькі і прызначыў суддзя Андрэй Млечка.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе выданне "Штодзень", праваабаронца Леанід Судаленка даведаўся ў калоніі пра ўключэнне яго ў спіс асобаў, датычных да экстрымісцай дзейнасці, у якім ён апынуўся з падачы МУС. Пра гэта праваабароцу паведамілі ў лісце з волі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Партызанскага раёна Мінска 11 лістапада вынесены прысуд жыхарцы Светлагорска Наталлі Зорынай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).