- Катэгорыя: Вясна
09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У судзе горада Жодзіна 9 снежня судзілі Дзмітрыя Варановчіа, якога прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.
- Катэгорыя: Вясна
09.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра" асудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 4 лістапада, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.
- Катэгорыя: Вясна
09.12.2022 Тэгі: перасьлед, затрыманьні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8-9 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: праваабаронцы 8 снежня ў Гаазе прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Суд Партызанскага раёна Мінска 5 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова павдоле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Гомельскім абласным судзе 26 кастрычніка разглядалася крымінальная справа Алены Кравец, абвінавачанай у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Васіль Бягун.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 7 снежня асудзілі палітзняволенага Аляксандра Лобана паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Брысіна асудзіла Аляксандра на 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам абвешчаны перапынак да панядзелка, 12 снежня.